Библиотека в кармане -русские авторы

         

Адамчик Вячеслав - Дзень Ранняе Восенi (На Белорусском Языке)


Вечаслаў Адамчык
Дзень ранняе восенi
Яны iшлi ўдвух выкатанаю нячутна-пругкiмi веласiпедамi сцежкаю ля
шэрых нямогла нахiленых да вулiцы платоў. Стаяла лета, блiзкае да восенi.
Можна было ўжо есцi яблыкi. Быў спас: дробна i весела званiлi ў белай
царкве, што стаяла на грудку сярод мястэчка i была вiдаць адсюль, з
прымесця. За царквою, за густа-цёмным навалам прысад, хаваўся раймаг,
таксама белы. Яны iшлi туды: там недзе было людна, гармiдарна, густа, у
нешта адно мяшалася людская гаворка. На плошчы перад царквою лёгка
патрэсквалi i траслiся па бруку чырвона-слiзкiя "Явы" з каляскамi; ад
ветравога шкла, суха мiльгаючы, адсвечвала сонца.
А тут была цiшыня, бязлюднасць i пустая вулiца. Цёмна цвiлi пад нечымi
глухiмi вокнамi чырвоныя вяргiнi.
Яны iшлi ўдвух: бацька - высокi мужчына, чырвона-здаровы ў твары, у
карычневым касцюме з шырокiмi, не па-цяперашняму, штанамi, i сын - востры
плячыма i худы, як хрушч, падлетак у выцвiлай кепцы з пераламаным брылём i
ў вялiкiх чаравiках.
З нечага падворку высунулiся i наглядзелi iм услед, цвёрда расставiўшы
ногi i цяжка склаўшы на нiзкiм жываце рукi, дападныя бабы ў белых,
насунутых на лоб хустках. Яны ведалi ўсё, мусiць, яшчэ з учарашняга вечара,
калi ў самую крайнюю хату, да Iвана Ходаса, за якой пачыналiся
неабгароджаныя, з павыварочванымi плiтамi жыдоўскiя могiлкi i быў канец
горада, прыйшоў гэты падлетак.
...Быў сiнi прыцемак, цёпла жаўцелi за сполахам цiхага бэзу чужыя
вокны.
У хаце вячэралi. Горка пахла i рэзала ў вочы свежа нашаткаваная
капуста з алеем. Ад маладое празрыстае картоплi вiлася i мяшалася сырая
пара. Над параю трасла, разганяючы яе, скрылiкам замучанага вялага сала
чарнявая дзяўчынка з тоненькай белаю шыяй. Круглы тварык яе слiзка блiшчаў
ад тлушчу.
Ходас сядзеў нiзка на табурэтцы, шэраю, глухою спiнаю да дзвярэй, i
нават не павярнуўся. Гаспадыня, круглая ў плячах, у абвiслай, няроўнай у
падоле, сукенцы, гладканогая, зачынiла за хлопчыкам дзверы, перастала
жаваць i спытала:
- А ты да каго ж?
Валасы яе, рыжыя, сабраныя недзе ззаду, на патылiцы, у тугi вузел,
адсвечвалi мяккаю жаўцiзною золата - i хлопчык, жаласна шкадуючы, падумаў,
што яна прыгажэйшая за маму, зморшчаную, худую ў твары, з тонкiм ротам,
некалi таксама прыгожую, маладую на фатаграфii з тым салдатам, валасы ў
якога гладка зачэсаны i блiшчаць, нiбы змочаныя вадою.
Шырокая глухая спiна павярнулася, i хлопчык убачыў твар, толькi не
гэтакi смутна-мяккi, як на фатаграфii, а сiнявата-няголены, вялiкi i жывы,
з ямачкай над пераноссем, нiбы хто там выцiснуў чым вострым. I ён успомнiў,
што казала мама: "Ён харошы, твой бацька..."
- А чый жа ты будзеш? - спытаў ён, бацька, цяпер у невайсковым: у
шэрай рубашцы, з вялiкай ад мазуту плямай на грудзях, што, пэўна, не
адмывалася.
- Аксенiн... - Хлопчык сцягнуў з галасы шапку, мусiць, успомнiўшы тое,
што дома казала мама, стоячы ля прыпека, у чырвоным споласе агню, калi
ўчора вечарам грэла яму ваду.
На стале клейка блiшчала цырата. Ходас выцер аб край цыраты рукi i
паклаў iх на каленi.
- То ўзяў бы ручнiк, - сказала гаспадыня i неяк бокам падступiлася да
вёдраў, падняла руку, белую спаднiзу, - на цвiку на сцяне вiсеў чысты
выгладжаны ручнiк, але не знала: муж недзе далёка глядзеў сабе пад ногi i
нiчога не бачыў.
- Якое гэта Аксенi?
- Ну, Петручковае... - Хлопчык павёў вачыма сабе за плячо, мусiць,
недзе там шукаючы ратунку.
Ходасава рука шорстка папаўзла па назе ўверх, у кiшэню. Ходас закурыў,
жмурачыся, зацягнуўся.
- Гэта з





Содержание раздела