┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

└Ёъє° └ыхё№ - ╩ы ё√ўэр  ▌тры■Ў√  ╤ Ёух  ─єсрвЎр (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Алесь Аркуш
Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаўца
Кiм стаў бы Сяргей Дубавец, калi б нарадзiўся ў цывiлiзаванай,
дэмакратычнай, беларускай Беларусi? Напэўна, гучным празаiкам. Альбо
аўтарытэтным лiтаратурным крытыкам. Альбо i тым i другiм адразу. Аднак Сяргей
Дубавец нарадзiўся ў БССР.
Творчы шлях Дубаўца можна ўмоўна падзялiць на некалькi пэрыядаў:
"перабудовачны", "вiленскi" i "ipso articulo temporis"*. Разглядаючы гэтыя
пэрыяды, цiкава прасачыць за эвалюцыяй Дубаўца.
* У адказную хвiлiну (лац.)
"Перабудовачны". Другая палова 80-х - пачатак 90-х. У 1985 годзе ў
Савецкiм Саюзе пачынаецца гарбачоўская перабудова. Са спазьненьнем (Вандэя),
але працэс дэмакратызацыi, дэманапалiзацыi i дэiдэалягiзацыi пачынаецца ў
Беларусi. Вяртаюцца зь небыцьця iмёны i творы рэпрэсаваных "нацдэмаўскiх"
пiсьменьнiкаў. Ствараецца БНФ, мацнее адраджэнскi рух. Галоўнымi лiтаратурнымi
пляцоўкамi Дубаўца становяцца "ЛiМ" i "Нёман". Сяргей пiша прозу, крытычныя i
лiтаратуразнаўчыя артыкулы, дапамагае рэабiлiтоўваць спадчыну. Зьяўляецца
адным з лiдэраў лiтаратурнай арганiзацыi "Тутэйшыя" (узьнiкла ў 1987 г.).
Найбольшым посьпехам карысталiся яго артыкулы пра "новую культурнiцкую
сытуацыю". Ён першы пачаў пiсаць пра арганiзацыйную i эстэтычную манаполiю СП,
пра дэвальвацыю мастацкага слова, пра неабходнасьць рэформаў у культурнай
сфэры.
Дубавец робiцца галоўным iдэёлягам тагачаснага беларускага культурнiцкага
нонканфармiзму.
Яму здавалася, што дастаткова графаманаў назваць графаманамi, а генiяў -
генiямi i адбудзецца катарсiс беларускага духу. Ад ягонага бескампрамiснага
пяра дасталося i лiтаратурным iмiтатарам, i "прыкарытным" лiт.чыноўнiкам, i
"певунам" сацыялiстычнага ўчора.
Некалькi гадоў бесперапыннай барацьбы не прынесьлi станоўчых вынiкаў.
"Тутэйшыя" развалiлiся, дзяржаўныя часопiсы як друкавалi шэры паток, так i
працягвалi друкаваць, СП заставаўся аморфным, бязьлiкiм гуртом.
Але Бунтар не здаваўся. У 1991 годзе Дубавец пачынае свой галоўны праект -
"Наша Нiва".
З рызыкоўнага аднаўленьня першай беларускай газэты бярэ адлiк i новы
творчы пэрыяд пiсьменьнiка - "вiленскi". Сяргей пераяжджае ў Вiльню, стварае
рэдакцыю "НН", улазiць у скуру друкара i газэтчыка. Вакол Дубаўца паўстае
"каманда" - Мiнкiн, Харэўскi, Дзярновiч, Бабкоў, Шупа, Астраўцоў, Аблажэй.
"Наша Нiва" робiцца iнтэлектуальным, элiтарным выданьнем. На яе старонках
друкуюцца творы Мiлаша, Шульца, Борхеса. З беларускiх аўтараў - Глёбус,
Мiнкiн, Пятровiч, Сапач. "Чырвонай нiткаю" праз усю газэту праходзiць тэма
беларускай Вiльнi. Дубавец, з дапамогаю выданьня, спрабуе "гадаваць"
беларускую элiту новай фармацыi. У гэты час ён пачынае пiсаць нататкi на
палiтычныя тэмы, у тым лiку i для газэты "Свабода".
У 1995 годзе крызiс у вiленскай "НН" дасягнуў апагею. Катастрафiчна не
хапала сродкаў - газэта ня стала масавай (г.зн. прыбытковай). Разьвеяўся
iдэалiстычны мiт пра калыску беларускага адраджэньня - Вiльню (летуанiзацыя ў
горадзе ўпарта набiрала абароты). Адбылiся канфлiкты ў самой "камандзе" -
палова актыву адышла ад газэты. "Наша Нiва" ня здолела сфармаваць мацярык
новай сучаснай лiтаратуры (Дубавец паўтараў: няма прозы, няма прафесiйнай
лiтаратуры). Бадай, за выключэньнем Сяргея Шыдлоўскага, газэта ня здолела
адкрыць нiводнага новага iмя. Да ўсяго гэтага дадавалiся вонкавыя складанасьцi
- жорсткасьць рынкавых варункаў, пагаршэньне палiтычнай сытуацыi на
Бацькаўшчыне.
Дубавец зразумеў, што якасьць роднай лiтаратуры нельга палепшыць
"прафесiяналiзацыяй"





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр