┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

└Ёъє° └ыхё№ - ═хёЄрЁ ▌ё¤ёё¤Ё√i (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Алесь Аркуш
Нестар эсэссэрыi
У таталiтарнай Беларусi быў, бадай што, адзiны сапраўдны яе песьняр -
Вiнцэсь Мудроў. Нiхто так, як ён, не захапляўся ўчорашнiм сацыялiзмам, з такой
адданай любоўю не занатоўваў усе яго сацыяльныя праявы, гiсторыi, показкi. Пры
гэтым не разьлiчваў на якiясь ганарары, членскi бiлет СП, месца ў прэзыдыюме i
ляўрэацкiя вянкi. Крэмзаў сабе ў сваiх вучнёўскiх сшытках, час ад часу ладзячы
сяброўскiя чытаньнi, на якiх прысутныя аж заходзiлiся ад рогату. Такi пясьняр
мог зьявiцца: па-першае, на пэрыферыi, дзе ня трэба прыкладаць намаганьняў,
каб заставацца нонканфармiстам (ты ўсё роўна нiкому не патрэбны); па-другое, у
адпаведным асяродзьдзi (наконт гэтага ў Наваполацку ўсё было о'кэй);
па-трэцяе, у сям'i, якая ня мела б нiякага дачыненьня да мастацтва (каб не
патрапiць у наежджаную каляiну i не эстэтызаваць свой мастацкi сьвет). Не
выпадкова менавiта Мудроў стаўся галоўным стваральнiкам лiтаратурнага
самвыдавецкага альманаху "Блакiтны лiхтар", пятнаццаць нумароў якога былi
выпушчаныя ў Наваполацку 70-х гадоў.
У краiне пiянэрскiх гальштукаў i камсамольскiх сходаў патрэбная была
прадушына. Дзялянка, на якой можна было праяўляць сваю бунтарскую сутнасьць,
зьдзяйсьняць свой беларускi чын. (Iснуе легенда, што вучань Вiця Мудроў
знайшоў аднойчы ў кучы школьнай макулатуры падзёрты зборнiк вершаў Максiма
Багдановiча, вырашыў пазьдзекавацца з вахлачых беларускiх вiршаў i пачаў
уголас дэклямаваць адзiн зь iх. Эффект атрымаўся неверагодны - "мяшанец" Витя
Мудров стаўся беларусам Вiнцэсем Мудровым.)
Аднак ягоная схiльнасьць да жартаўлiвага ўспрыняцьця беларускага
сацрэалiстычнага слова засталася. Ён знаходзiў у творах беларускiх
пiсьменьнiкаў, аўтараў "Маладосцi", "Полымя" etc., мясьцiны (балазе iх хапала
ўдосталь), перачытваючы якiя, рваў сьмехам бакi. Сваiмi знаходкамi аматар
беларускага краснага пiсьменства дзялiўся з сябрамi, нават наладжвалiся
грунтоўныя чытаньнi чарговай мудроўскай ахвяры. Атрымлiвалiся сапраўдныя
вечарыны гумару. Высьмейвалася ўгодлiвае, партыйна-прымiтыўнае, яўна
хлусьлiвае бытапiсальнiцтва, непiсьменнасьць, спэкуляцыя на "гераiчнай" тэме.
Найбольш "удалыя" радкi перасыпвалiся зьедлiвымi камэнтарамi чытальнiка, яго
дасьцiпнымi тлумачэньнямi мастацкай канцэпцыi аўтара, фантазiямi i
рэфлексiямi.
Так нараджаўся пiсьменьнiк Вiнцэсь Мудроў. Але я нiколi не пагаджуся, што
ён аўтар гумарыстычных твораў. (Гэтая часовая нiша была прыдуманая сябрамi
Мудрова, каб яго аповеды ўсё ж траплялi на старонкi беларускiх выданьняў.)
Гумар у яго прозе выкарыстоўваецца як прыём, як мастацкi сродак. Мудроў ня
ставiць перад сабой задачу павесялiць людзей, прапанаваць iм твор для
баўленьня часу. Мэта празаiка больш сур'ёзная i дзёрзкая. I калi, напрыклад,
Оруэл пужае сацыяльнымi наступствамi дэспатычнага рэжыму, дык Мудроў iмкнецца
паказаць усю яго абсурднасьць, i ў той самы час эфемернасьць, бо ствараем
таталiтарызм мы самi, сваiм канфармiзмам, бязвольлем, лайдацтвам. Мудроў
нiчога не вынаходзiў. Ён узяў i гепэрбалiзаваў усе тыя мастацкiя прыёмы, якiя
выкарыстоўвалi апалягеты сацрэалiзму. Абсурднасьць i марнасьць жыцьця
чалавека-шрубкi ў таталiтарным грамадзтве пад пяром Мудрова выяўляюцца
настолькi, што гэтае жыцьцё ўвогуле падаецца нейкiм саркастычным зьдзекам з
iснасьцi i прыроды. У гэткага жыцьця цалкам адсутнiчае будучыня. Герой яго
твораў або бязвольна перасоўваецца ад адной бессэнсоўнай жыцьцёвай падзеi да
другой, або, як толькi ў яго нараджаецца мара (няхай сабе пра нен





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр