Библиотека в кармане -русские авторы

         

Аркуш Алесь - Прысуд Валадара (На Белорусском Языке)


Алесь Аркуш
Прысуд валадара
Iшоў суд. Дакладней, скандальнае разьбiральнiцтва сканчвалася. Апошнi
дзень абяцаў быць цiкавым. Нiхто не сумняваўся ў вiнаватасьцi падсуднага.
Злачынства, якое ён зьдзейсьнiў, шакавала грамадзтва. Сьвет бачыў на сваiм
вяку процьму брыдоты, але гэткай... Доказы вiнаватасьцi былi настолькi
вiдавочнымi, што не патрабавалi працяглага судовага разгляду.
Апошняе слова мусiў сказаць бацька падсуднага. Калi б ня ён, магчыма,
нiхто i не наладжваў бюракратычных, пыхлiвых паседжаньняў - з парыкамi,
сьведкамi, судовымi прысяжнымi, абаронцамi, абвiнаваўцамi, па ўсiх казённых
правiлах i законах. Яго б закiдалi камянямi, утапiлi б у бочцы з памыямi,
засiлiлi б хвастом асла, зьдзёрлi б скуру, укрыжавалi... Наўрад цi ён уваскрос
бы па прыкладу пана Езуса.
Такое не даруецца.
Аднак бацька вельмi любiў сына. Усе памяталi, як ён першы раз дараваў
улюбёнаму неслуху. Нiхто ў горадзе тагды не абурыўся ўголас, не запатрабаваў
разьбiральнiцтва i кары. Пляткарылi жанкi, з гiронiяй узгадвалi пра тое
мужчыны. Зьдзiўлялiся з валадара, такога суворага i бязьлiтаснага да iншых,
нават да крэўнiкаў. Сваiм учынкам сын зьняважыў бацьку пры сьведках, дзёрзка i
груба. Калi б зрабiў гэткае хто iншы... О, няшчасны! Кара не затрымалася б нi
на хвiлiну. Сьведкi здарэньня пераказвалi: як пачырванеў твар валадара, як
мёртва ўчапiлiся ягоныя пудовыя далонi ў сьпiнку фатэля, як пачуўся гартанны
хрып... Бацька дараваў. Ён перасiлiў сябе, загасiў полымя гневу, праглынуў
абразу як нешта гiдкае, але неатрутнае, роднае...
Усе памяталi тое здарэньне. Таму ў горадзе панавала насьцярожлiвае
чаканьне. Людзi патрабавалi суду, але не былi ўпэўненыя ў правасудзьдзi.
Учынак сына гэтым разам быў такi блюзьнерскi, такi агiдны i грахоўны, што
зацьмiў усе папярэднiя вырабленьнi паўналетняга "вiсуса". Бруднае злачынства
разбуральна ўзьдзейнiчаў на жыцьцё места, як кропля атруты, што выпадкова
патрапiла ў калодзеж. Месьцiчы адчувалi небясьпеку, незразумелую, мэтафiзычную
- не ад чужынскае навалы, не ад стыхii прыроды, не ад заразьлiвае пошасьцi.
Нейкая, нябачная воку, дэструкцыя, iржа, гнiеньне... Наблiжэньне распаду...
Гэта закранала лёс кожнага. Гэта пужала i прытупляла страх перад уладай.
Людзi патрабавалi суду.
Нiхто ня слухаў абвiнаваўцаў. Нiхто ня слухаў абаронцаў. Людзi чакалi
выратаваньня.
Абвiнавачаны ня ўтойваў свайго ўдзелу ў гнюсным учынку. Ён зьдзекваўся над
усiм: над богам i людзьмi, над праўдай i маной, над справядлiвасьцю i
беззаконьнем, над зямлёй i небам. Ён па-акторску дэманстраваў сваю
беспакаранасьць. Бязьмежнае нахабства блюзьнера паралiзоўвала людзей,
прыдушвала незварушнай роспаччу.
Людзi вагалiся: або прымiрыцца з несправядлiвасьцю i фаталiстычна чакаць
наканаванага канца, або паспрабаваць ратавацца ўласнымi вымогамi.
На другi дзень разьбiральнiцтва ў суд прыйшоў чалавек з плякатам: "SUMMOS
CUM INFIMIS PARI JURE SUNT"*. Сьмельчака вывялi з залi i больш яго нiхто ня
бачыў.
* Перад законам усе роўныя. (Лац.)
Назаўтра ўсе сьцены горада былi сьпiсаныя словамi старажытнай мудрасьцi.
...Тантал вырашыў выпрабаваць багоў. Няўжо яны такiя пранiклiвыя, як
выдаюць наўсяж?! Няўжо прыдуманае, прытрызьненае немагчыма ўвасобiць у жыцьцi,
няўжо нельга рабiць "як хачу"? Тантал з халодным сэрцам, нiбы пеўня, забiў
свайго сына Пэлопса, згатваў зь яго страву i прынёс на пачастунак багам. Ён не
даваў веры найвышэйшай пранiклiвасьцi. Хто можа пачуць ягоныя думкi? Хто можа
падгледзець ягоныя таемныя ўчынкi? Калi ты са





Содержание раздела