Библиотека в кармане -русские авторы

         

Василенок Евгений - Сёмае Акно (На Белорусском Языке)


Яўген Васiлёнак
Сёмае акно
Напэўна, гэта дужа сумны занятак - прадаваць на пошце маркi? Як вы
лiчыце?
Вiдаць, вы нiколi не задумвалiся над такiм пытаннем. I я таксама. А
вось пасля ўчарашняга дня думка аб гэтым не выходзiць з маёй галавы. Колькi
ўжо гадзiн сяджу я ў сваiм пакойчыку на трэцiм паверсе i ўсё думаю, думаю,
думаю... А божачкi, якая ж гэта сумная, мусiць, справа - прадаваць маркi! I
як толькi я адважылася на такое!..
А ўсё праз гэты мой дурны характар! Люблю, шчыра прызнаючыся, усё
рабiць па-свойму, насупор усiм. Так атрымалася i з работай. Многа ўсялякiх
парад давалi мне сяброўкi. Вера Шышакова настойвала, каб я iшла сакратаркай
у мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, дзе яна сама працавала ў нейкiм
аддзеле. Тоня Кажакiна ледзь не разраўлася, даводзячы, што мне абавязкова
трэба стаць кiнаартысткай: у мяне, маўляў, незвычайны талент, i будзе
вялiкi грэх, калi я загублю яго ў самым зародку. А Надзя Юхтановiч
безапеляцыйным тонам гаварыла, што я павiнна вучыцца далей i толькi ў
полiтэхнiчным iнстытуце, бо проста не маю права здраджваць сямейнай
традыцыi.
Не, я не паслухала нi Веру, нi Тоню, нi Надзю. Я вырашыла, што сама
выберу сабе занятак.
I выбрала!..
Сяброўкi адно рукамi развялi, калi даведалiся пра мой выбар. А Надзя -
дык тая сказала, што больш i размаўляць са мною не будзе.
Пра тату i казаць няма чаго. Такi скандал быў, што i цяпер яшчэ звон
увушшу стаiць...
I вось я сяджу на ложку i думаю, думаю... Ужо ранiца. Праз якую
гадзiну трэба iсцi на працу. На пошту. Прадаваць маркi.
А здарылася ўсё гэта так.
Учора зранку я пайшла па вулiцах горада i стала чытаць аб'явы. Каля
табачнага магазiна на праспекце iх вiсiць асаблiва многа. Станкабудаўнiчаму
заводу патрэбны былi токары, слесары, фрэзероўшчыкi. Гэта мне не
падыходзiла, бо нiводнай з тых спецыяльнасцей я, вядома, не мела.
Тонкасуконны камбiнат запрашаў на работу ткачых i яшчэ нейкiх вiнтоўшчыц.
Не, i на камбiнат мне таксама не было чаго iсцi. Некалькi разоў перачытала
аб'яву друкарнi, але i там не знайшла нiчога па густу. У самым нiзе дошкi,
з правага боку, быў прылеплены блакiтны лiсточак, перакрыжаваны з кутка ў
куток ярка-чырвонай ломанай стралою. Няцяжка было здагадацца, што гэтая
страла сiмвалiзуе маланку, а значыць - прадпрыемства сувязi. I сапраўды, на
лiсточку было напiсана, што пошце патрэбны работнiкi аж васьмi
спецыяльнасцей. Я на хвiлiнку ўявiла сабе акенца на пошце, дзе пытаюць
пiсьмы "да запатрабавання", i ў думках усмiхнулася.
Потым я пайшла на Камсамольскую вулiцу, дзе таксама вiсiць дошка
рэкламнага бюро. Спецыялiсты патрэбны былi ўсюды. Я перачытала аб'явы
хлебазавода, мэблевай фабрыкi, цагельнага завода, унiвермага, шавецкай
арцелi, камбiната бытавога абслугоўвання... А на тым самым месцы, што i на
дошцы каля табачнага магазiна, вiсеў знаёмы блакiтны лiсточак з прывабнай
пунцовай маланкай.
Я прыгадала, што многа аб'яў вывешваецца на вулiцы Энгельса. I першае,
што мне кiнулася там у вочы, - той самы блакiтны лiсточак i тая самая
маланка...
"Мусiць, iм вельмi патрэбны людзi", - падумала я.
I пашыбавала на паштамт.
У жанчыны з высокай прыгожай прычоскай i бялюткiм тварам, якая сядзела
за адным з акенцаў, я купiла лiсток паперы.
- А канверт непатрэбен? - запытала жанчына. - I марка непатрэбна?
Я зiрнула на жанчыну. Напэўна, я шмат разоў купляла ў яе маркi,
канверты, паштоўкi, але зусiм не прыкмячала яе. Падыдзеш да акенца, падасi
манеты, возьмеш, што табе трэба, а хто даў - цi не ўсё роўна?..
Жанчына гл





Содержание раздела