Библиотека в кармане -русские авторы

         

Водоносов Николай - Галасы На Вадзе (На Белорусском Языке)


Мiкола Ваданосаў
Галасы на вадзе
Сёлета я зноў быў на родных берагах. Схаваўшыся ў густым лазняку, сядзеў з
вудамi i слухаў галасы, што даносiла здалёк iмклiвая плынь ракi.
- Добры дзень, гусiная мацi! - чуўся грубы мужчынскi голас. - Што ж ордэн
не носiш? Няхай глядзяць гусi, якая ты ў iх заслужаная.
- I заслужаная! Папрацавала як след на адным месцы, дык i з ордэнам. А ты
за лёгкiм хлебам ганяўся, дык без кашулi i застаўся!..
- Хопiць табе ўжо, Лiда... Перадай старшынi, што я згодзен адрамантаваць
тую машыну, якая сапсавалася...
- Дык жа яе ўжо рамантуе наш Васiль!
- А як цяпер я?
- Як сабе хочаш... I не стой тут, Стась, калi ласка, я табе не дарадчыца.
- Баiшся мужа?
- Цябе... не хачу бачыць.
- Нешта хутка забылася.
- Добрыя людзi памаглi...
Усмiхаюся ў сiвыя вусы i ўспамiнаю былое, далёкае i нядаўняе. Вось яно...
Толькi той, хто гадзiнамi не сядзеў з вудамi каля сапраўднай ракi, не
ведае, як далёка чуваць галасы на вадзе. Я ж даведаўся пра гэта яшчэ ў
дзяцiнстве.
Добра памятаю той цiхi летнi адвячорак. Тады мы з Пятром, сынам нашага
суседа Альшэўскага, вудзiлi каля Сомавай завадзi акунёў i праз нейкую дробязь
паспрачалiся. Хлопец ён быў, як i ўсе Альшэўскiя, ганарлiвы, але бязвольны.
Адразу надзьмуўся, хуценька сабраў свае вуды i пасiгаў прэч. Я-то ведаў, што
пасля ён будзе шкадаваць аб гэтым, але не вярнуў таварыша - няхай пазлуецца.
Рака ў тым месцы працякала борам, што навiс над высокiм абрывiстым
берагам. Сiняя смуга плыла над вадой, хоць сонца трымалася яшчэ даволi высока.
Праз гадзiну, калi злосць крыху ўляглася, мы зноў загаварылi.
- Пятро-о! - прымiрэнча гукнуў я сябра.
- Чаго табе? - выразна i гучна, нiбы Пятро быў побач, за кустом, данеслася
ў адказ.
- Ну, як у цябе там? Клюе?..
- Трох язёў злавiў... А ў цябе?
- Яршы падышлi, цэлай плоймай.
- Ану iх...
- Можна, я да цябе?
- Хадзi.
I я падаўся. Метраў трыста адмераў па высокiм беразе - няма Пятра. Дайшоў
да павароткi ракi, дзе пачыналiся лугi i азёры, а сябра ўсё не вiдаць. "Цi не
перабраўся ён дзе на другi бок ракi?" - падумаў я i гукнуў:
- Дзе ж ты, Пятро?
- На Чарнеўскiм лузе... - пачулася ў адказ.
Вось дык гiсторыя! Да Чарнеўскага лугу было яшчэ з паўкiламетра. Я
падумаў, што Пятро жартуе, але не. Калi праз паўгадзiны блуканняў апынуўся
зноў каля сябра, ён з задавальненнем паказаў мне тоўстых, кранутых пазалотай
язёў...
З таго часу мы не раз перагаворвалiся мiж сабой па гэтым незвычайным
тэлефоне. А пасля, нiзка схiлiўшыся над вадою, навучылiся слухаць i разумець
нашу цудоўную, iмклiвую Бярозу-раку. Яна нам спявала далёкiмi галасамi
дзяўчат, што ўбiралi на лугах сена, грымела нябачнай навальнiцай, шумела
схаваным за даляглядам дажджом...
Адышло ўсё з доўгiмi гадамi, забылася. Нiколi не вернецца больш тое
маленства, але не раз я сам вяртаўся ў думках да яго. I як прыемна было
прыехаць у родныя мясцiны, дзе па-ранейшаму схiлялiся над вадою дрымоткiя
вольхi ды бронзай адлiвалi на сонцы пясчана-глiнiстыя абрывы берагоў,
прасвiдраваныя вёрткiмi ластаўкамi-беражанкамi.
I вось аднойчы я зноў слухаў галасы на вадзе.
Было гэта тры гады назад. Як i некалi, я сядзеў ля былой Сомавай завадзi i
не спускаў вачэй з паплаўка. Азярына, дзе калiсьцi рыбакi лавiлi самоў, цяпер
ужо зарасла дрыгвянiстым балотам, па якiм велiчна, па-гаспадарску аглядаючы
дол, хадзiлi ў высокай траве чырванадзюбыя буслы ды недзе, на колiшнiм
глыбокiм дне, няспынна, нiбы яго рэзалi, крычаў вадзяны бык.
I раптам да мяне данеслася песня, якая ўскалых





Содержание раздела