Библиотека в кармане -русские авторы

         

Высоцкий Владимир - Вершы (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Высоцкi
ВЕРШЫ
ДЗЕЦI РАСЕI
Ня верыў я нiколi ў мiражы,
У новы рай ня складваў чамадана.
Настаўнiкаў пажэрла мора лжы
I выплюнула дзесь ля Магадана.
Мiж невукаў i я, у рэшце рэшт,
Калi i выдзяляўся - вельмi мала.
Нi стрэмкi не пакiнуў Будапешт
I Прага сэрца мне не разарвала.
А мы ў жыцьцi шумелi i на сцэне:
Мы блытанiкi шчэ, мы хлапчукi!
Ды хутка нас заўважаць i ацэняць!
Гэй! Супраць хто? Намнём яму бакi!
Але мы адчувалi небясьпеку
Задоўга, як пачнуцца халады.
Прыходзiла прасьветленасьць аднекуль
I душы замыкала на гады.
I нас хаця расстрэлы не касiлi,
Жылi мы - дзе праз сорам, дзе праз боль.
I ў нас, дзяцей той жудаснай Расеi,
Ўлiвала лiхалецьце алькаголь.
1979
ВЫБАР
Шлях цi труна? Iзгой цi небыцьцё?
Так, выбар небагаты перад намi.
Даруюць нам маруднае жыцьцё.
Мы зь iм скаваны моцна кайданамi.
А нехта ўсё ж i выбраў наўздагад
Зь бязглуздай верай, як зачараваны.
Але ж цi то жыцьцё - што ў ланцугах?
Хiба ж то выбар - калi ты скаваны?
Каварная спагада нам такая,
Як зельле ведзьмы цi як мiражы.
Сьмерць ад сваiх выглядвае з-за камня.
I ззаду - сьмерць, але ўжо ад чужых.
Здраньцьвела цела, ссохлася душа,
I мы маўчым, як падстаўныя пешкi.
А ў лабавым шкле бачна не шаша,
А ганьбы выскал i крывыя ўсьмешкi.
Калi б аковы тыя разарваць,
То й горла перагрызьцi не замнога
Таму, хто здагадаўся прыкаваць
Нас ланцугамi да жыцьця такога.
Няўжо мы спадзяемся шчэ на штосьцi?
Цi, можа, нам ланцуг не па зубах?
Чаму ж у браму раю аж да млосьцi
Мы стукаем па кованых скабах?
Канчаць вайну?! - Якое адкрыцьцё!
Але ж цану якую закруцiлi!
Нам прапануюць доўгае жыцьцё
Ў вiне, брыдоце, здрадзе, ганьбе, гнiлi.
Цi ж вартае жыцьцё такой цаны?
Дарозе не канец яшчэ - спакойна!
Паўзбоч тае - Вялiкае - вайны
Яшчэ магчыма памiраць прыстойна!
I рана зьмешваць нас з балотнай тваньню!
Мы гнёздаў сабе ў гнiлi не саўём!
Мы не памром пакутным iснаваньнем!
Мы лепш надзейнай сьмерцю ажывём!
1973
IНАХОДЗЕЦ
Я скачу, але скачу iначай -
Па камнях, па лужах, па расе.
Кажуць тут: ён iнахадзьдзю скача.
Гэта значыць, што ня як усе.
Ды наезьнiк мой лiхi на мне
Страмянамi б'е мяне са злом...
А я бегаць хочу ў табуне
Без аброцi i не пад сядлом!
Калi з ножнаў шаблю не вымаюць, -
Шабля зможа рэзаць толькi глей.
Вось мяне стрыножваюць, сядлаюць,
Рот iрвуць жалезiнай цуглей!
Мне набiлi раны на сьпiне!..
Я дрыжу бакамi ля вады!..
Як я бегаць хочу ў табуне -
Без сядла, аброцi i нуды!
Сёньня зноў я стану пераможцам!
Скачкi! - Я, канешне, фаварыт!
Ставяць сьмела ўсе на iнаходца.
Ды ня я, - жакей на мне хрыпiць!
Ён усадзiць шпоры ў рэбры мне!
Скаляць зубы першыя рады...
А я бегаць хочу ў табуне -
Без сядла, аброцi i нуды!
Таньчаць, таньчаць скакуны на старце
Ў злосьцi, аж ня могучы стаяць,
У шаленстве, лютасьцi, азарце,
I пускаюць пену, як i я!
У трыбун жакей мой у цане -
Здатны майстра верхавой язды!
Ох, як бегаў я б у табуне
Без сядла, аброцi i нуды!
Не, ня будуць залатымi горы!
Я апошнiм цэль перасяку!
Я яму прыпомню тыя шпоры!
Запсую! Адстану на скаку!
Звон-сiгнал! - Жакей ужо на мне.
Хмылiцца, ня чуючы бяды...
Ах, як бегаў я б у табуне
Без сядла, аброцi i нуды!
Што са мною? Што раблю?! Што чую?!!
Што ж я?! Зноў яму дапамагу?!
Я сабою проста не кiрую!
Я прыйсьцi ня першым не магу!!
Што ж рабiць тут застаецца мне?
Вышпурнуць наезьнiка свайго!
I пабегчы, нiбы ў табуне,
Хоць i пад сядлом, ды безь яго!
Я прыйшоў, а ён сапе пад сонцам
Па камнях, па лужах, па расе...
Першы раз ня быў





Содержание раздела