Библиотека в кармане -русские авторы

         

Глебус Адам - Койданава (На Белорусском Языке)


Адам Глёбус
Койданава
МНЕ СНIЦЦА КОЙДАНАВА
Апавяданне
Мне снiцца Койданава... Вось iдзе па вулiцы цётка Пэля. Гэта менавiта тая
Пэля, што ў Рубяжэвiчах, каб блiжэй да касцёла, паставiла сабе помнiк на
могiлках. Каб жа толькi сабе. Дык i мужу свайму, Ясечку, таксама пры жыццi
помнiк узвяла i агароджай помнiкi тыя абнесла. Ледзь не кожную нядзелю ездзiла
Пэля ў Рубяжэвiчы, да касцёла ды на сваёй i мужавай магiле кветкi садзiла i
даглядала, каб як у людзей было. "А хто ж мне помнiк паставiць, як памру? -
любiла казаць цётка Пэля. - Нiхто! Сам сабе не паставiш - нiхто табе не
паставiць! А чым я горшая за людзей?" Нельга было не пагадзiцца з Пэляю, бо i
логiка ў яе была жалезная, як агароджа вакол помнiка, i перакананнi. Толькi
вось з датамi на помнiках выйшла недарэчнасць. З датамi нараджэння мужа i
жонкi ўсё было як мае быць, а вось з датамi смерцi... На мармуровых дошках
выбiлi iм лiчбу - 196, а яны ўзялi i дажылi да 1970 года. Перарабiлi iм 196 на
197, нiхто не ведаў, што Ясечка, i так на дваццаць гадоў старэйшы за сваю
Пэлечку, возьме i пражыве аж 103 гады. Вось i прыйшлося цётцы Пэлi наймаць
чалавека, каб на Ясевым помнiку назаўсёды ўсталяваўся 1980 год. Языкатыя, а iх
у Койданаве заўсёды хапала, пачалi здзекавацца: маўляў, i Пэльцы яшчэ
прыйдзецца 198 на 199 перапраўляць. Толькi хай тым языкатым языкi паадсыхаюць,
а калi не паадсыхаюць, дык хай з iх паганых языкоў скура аблезе! Не дажыла
наша цётка Пэля да 1990 года, пайшла за сваiм Ясем раней. Хай iм зямля будзе
пухам. Пра мёртвых блага не гавораць. Што за чалавек быў наш Ясечка? Музыка!
Ён вам i польку, i кракавяк, i вальс... I скрыпка ў Яся была свая, у дыктавым
футарале. Да васьмiдзесяцi гадоў Ясечка на вяселлях граў, аж пакуль пальцы не
перасталi слухацца. А як перастаў ён граць, дык скрыпку на гарышча занёс i ў
труну схаваў. На гарышчы ў Пэлiнай хаце дзве труны стаялi - адна сiняя для
Ясечкi, другая барвовая для самой Пэлi. Толькi спачатку iх дзве было, а потым
стала чатыры, бо першыя дзве за дзесяць гадоў шашаль з'еў. Ды каб гэтая бяда
была самай вялiкай у Пэлiнай хаце! А то ж было яшчэ здарэнне... Пракладалi
каля старых могiлак новую дарогу. Частку могiлак трэба было знесцi, i якраз
тую частку, дзе Пэлiны бацькi ляжалi. Спачатку плакала цётка Пэля, а потым
радавалася. "Вось i добра, я сваiх бацькоў да касцёла блiжэй пакладу, перавязу
iх у Рубяжэвiчы!" - казала Пэля суседзям. Заказала яна дзве труны: мацi -
зялёную, бацьку - зялёную; не падумайце, што яна паточаныя шашалем узяла, не
той Пэля чалавек, яна любiла смерць, як iншы жыццё палюбiць не можа. Выкапалi
ёй мужчыны бацькоў i ў труны паклалi. А справа была ў снежнi. Толькi яны
выкапалi, а тут мароз, i такi мароз, што зямля ўкамянела, нi ломам, нi сякераю
тую зямлю не возьмеш, не тое што рыдлёўкаю. Карацей, нi адзiн мужчына ў
Рубяжэвiчах не стаў яму для Пэлiных бацькоў капаць, так яны ў хляве да
сакавiка i прастаялi. Добра, што зiма ў той год была сапраўдная, з завiрухамi,
з маразамi. А цяпер у цёткi Пэлi ўсё добра: спiць яна побач са сваiм Ясечкам у
Рубяжэвiчах непадалёк ад касцёла, спяць яны пад акуратнымi помнiкамi, на якiх
блiшчаць аднолькавыя надпiсы: "Ад сваякоў". Толькi вось блiзкiх сваякоў у
цёткi Пэлi i не было, калi не лiчыць яе бацькоў, што спяць вечным сном на
адных з Пэляй i Ясем могiлках. Няма ў Койданаве Пэлi, няма той чорнай жалобнай
хусткi, у якой яна хадзiла па вулiцах. А чаму ў жалобнай хустцы? Ды не было ў
Койданаве пахавання, каб абышлося без цёткi Пэлi. Нi





Содержание раздела