Давидович Сергей - Несапраўдны Архiрэй (На Белорусском Языке)
Сяргей Давiдовiч
Несапраўдны архiрэй
Адчынiлiся дзверы, i ў хату да Дануты ўвайшла яе сяброўка Хаўрося.
Прывiтаўшыся, Хаўрося запыталася:
- Ну як, да Вялiкадня рыхтуешся?
- А як жа! - адказала Данута. - Усё перамыла, усё паператрэсла. Нацiснула
на Сцяпана, той нават печ пабялiў...
- I сапраўды, у хаце павесялела, - азiрнулася Хаўрося.
Слова за словам - i пацякла звычайная жаночая гаворка пра тое, што ўжо не
раз гаворана-перагаворана. Не абмiнулi яны i гаркотную тэму пра сваiх мужыкоў,
якiя колiсь так пiлi гарэлку, ажно гай шумеў.
Ляцiць, бывала, Данута да Хаўросi: забяры свайго Язэпа, ляжыць у нас пад
сталом, як нежывы. Назаўтра - Хаўрося да Дануты: Сцяпан твой з нашага ганка
звалiўся ў крапiву i толькi бурбалкi пускае з носа... I гэтак мiтусiлiся адна
да другой штодня...
Час ляцiць хутка i непрыкметна. Гэтыя дзве сям'i пасталелi i пачалi пацiху
старэць. Надзiва сваiм жонкам i ўсiм аднавяскоўцам, Сцяпан з Язэпам раптоўна i
рашуча "завязалi"- кiнулi пiць. Цi здароўе iх прыцiснула, цi пад старасць за
розум узялiся, а можа, i тое i другое разам. Але мала таго што адмовiлiся ад
атрутнага зелля, дык яшчэ адзiн з iх, Язэп, зрабiўся набожным. Ранiцай
молiцца, вечарам молiцца, у нядзелю i на святы бяжыць у царкву. У дадатак да
ўсяго - адпусцiў бараду, хоць з яго iкону пiшы.
Сцяпан жартуе: "Язэп! Цi не вальтануўся ты? Пiў да адурэння, а кiнуўся ў
маленне!"
Язэп спакойна адказваў: "На ўсё воля боская!.."
Наблiжаўся Вялiкдзень. Вернiкi чакалi яго з нецярпеннем i рыхтавалiся да
свята. Рыхтаваўся ў царкве i святы айцец Мiкалай. Хваляваўся! На службу ў
царкву манiлася прыехаць раённае начальства - цяпер гэта модна. Сёння амаль
усе кiраўнiкi, хоць не вераць нi ў бога, нi ў чорта, а ў царкву сунуцца -
трэба ж паказаць электарату, што ў Бога ўсе роўныя: i авечкi, з якiх садралi
сем шкураў, i ваўкi-шкуралупы ў авечых шкурах.
Вось i мiтусiцца айцец Мiкалай, i прадумвае ўсё да драбнiц.
Рыхтаваўся да свята i Язэп. Пасцiўся, паўтараў пацеры ды бараду пачэсваў.
Сцяпан пры сустрэчы не злазiў са свайго конiка: "Лепей бы ты, Язэп, пiў у
меру, чым з барадой улез у веру!"
Язэп цiхмяна адказваў: "На ўсё воля боская!"
I вось свята падышло, як кажуць, пад самыя вокны. Заўтра Вялiкдзень! Язэп
збiраўся на ўсяночную, але, адчуўшы ламату ў нагах, перахрысцiўся i лёг раней
спаць, каб ранiцай устаць бадзёрым i днём насалодзiць душу богаслужэннем.
Зранку, яшчэ было прыцемна, нехта настойлiва загрукацеў у акно. Язэп
устаў, падцягнуў кальсоны i адчынiў дзверы. На ганку стаяў Васiль Шэршань з
суседняй вёскi, у якой знаходзiлася царква.
"Хрыстос уваскрос, Язэпка, браток! - неяк спуджана крыкнуў Шэршань. - Айца
Мiкалая скруцiла пасля ўсяночнай, як перавясла! Мусiць, перастаяў ноччу...
Ляжыць, крануцца не можа - палена паленам..."
Язэп здзiвiўся: "А я што?.. Я пры чым тут?.. Ах, прабач, сапраўды
ўваскрос!"
"Браточак! - ледзь не плача Шэршань. - Айцец клiча цябе да сябе! Хутчэй!"
Язэп яшчэ больш здзiвiўся: "Дык я ж не доктар! У самiх карова жвачку
перастала жваць, а тут святы чалавек... Гэта мудрэй каровы!"
Шэршань тлумачыць: "Я так зразумеў, што айцец хоча, каб ты яго сёння
падмянiў. Ты ж у нас самы набожны!"
Язэп зрабiў крок назад: "Я!.. Ды ў айца Мiкалая, пэўна, гарачка! Я ж нi бэ
нi мэ..."
"Ты нi бэ нi мэ?! - строга спыталася Хаўрося, якая стаяла за спiнай мужа i
ўсё чула. - Ты ж мне ўсе вушы прадзёўб сваiмi малiтвамi! Табе што, цяжка ў
царкве перад людзьмi пачытаць iх?"
Язэп узмалiўся: "Адна справа - дома, другая - у ца


