Библиотека в кармане -русские авторы

         

Давидович Сергей - Заклад Са Смерцю (На Белорусском Языке)


Сяргей Давiдовiч
Заклад са смерцю
Свой першы глыток гарэлкi Вiталiк зрабiў у пятнаццацiгадовым узросце.
У роце апякло, перахапiла дыханне, пацяклi слёзы. Гадасць такая, што не
ведаў, як адплявацца, чым заесцi. Але, адпляваўшыся i заеўшы, адкрыў у сабе
невядомую дагэтуль лёгкасць адчуванняў. Хацелася смяяцца, рухацца, дзейнiчаць.
Здавалася, што варта толькi адштурхнуцца нагамi ад зямлi i нябачныя крылы
панясуць увышыню. Але гэтыя адчуваннi хутка прайшлi, i зноў вярнулiся
мутарнасць i вяласць.
"Не! - сказаў сам сабе Вiталiк. - Болей у рот не вазьму гэту атруту!
Сiтро! Морс! Гэта зусiм iншая справа! Гэта - клас!.."
Але праходзiлi днi, а тое адчуванне незвычайнай лёгкасцi не выходзiла з
галавы, цiкавiла i вабiла.
А тут яшчэ сябры:
- Не будзь, Вiталь, жмотам! Маеш багатых продкаў, а не жадаеш скiнуцца з
намi!..
Бацькi ў Вiталiка былi i сапраўды даволi забяспечаныя. Алег Сцяпанавiч,
яго бацька, займаў пасаду намеснiка абласнога пракурора. Быў энергiчны,
самаахвярны ў рабоце i, як казалi калегi, перспектыўны. Мацi, Валянцiна
Лявонцеўна, дырэктарствавала ў сярэдняй школе. У гэтай жа школе вучыўся i
Вiталiк, якi быў не ў захапленнi ад штодзённага мамiнага вока. Але куды было
яму дзявацца?
Вiталiкавы сябры ведалi, што гаварылi, - дастатак у гэтай сям'i быў, грошы
ў iх сябра вадзiлiся. I Вiталiк, не жадаючы быць "жмотам", скiдваўся, а
часцяком браў на сябе i ўсе грашовыя расходы.
З кожным разам гарэлка здавалася менш горкай i непрыемнай, а завiхрэннi ў
галаве больш неабсяжнымi.
Спадабалiся i пахвалы падпiтых сяброў у яго адрас, ад чаго Вiталiк уяўляў
сябе асобай значнай i ўсё часцей уцiскаў у лексiкон уласнае "я".
Сяброўская хвала i захапленне Вiталiкам былi шчырымi, хаця i грошы iгралi
не апошнюю ролю. Ды i як было не захапляцца чалавекам, якi не па ўзросце
начытаны, заўсёды акуратна i з густам апрануты, а галоўнае, валодае
iнфармацыяй на крымiнальную тэму.
Вось так - зрабiўшы ў свае пятнаццаць гадоў першы глыток гарэлкi, Вiталiк
i не снiў, што гэтым ён крута змянiў свой лёс i што да апошняга ў яго жыццi
глытка гарэлкi засталося ўсяго два гады.
* * *
У сярэдзiне пяцiдзесятых гадоў вёска знешне не паходзiла на памiраючую
iстоту, хаця хварэла i захворванне было небяспечным. Прымусовае ўтрымлiванне
моладзi ў калгасах, дзе, акрамя працы, для той жа моладзi нiчога не было, -
толькi адцягвала трагiчны фiнал.
Няўмольны дыягназ - бесперспектыўнасць калгасаў паглыблялi лозунгавая
палiтыка дзяржавы i адкрытая хлусня аб роўнасцi жыццёвых умоў у горадзе i
вёсцы. Але на прымусе i iдэалагiчнай хлуснi далёка не паедзеш.
Не маючы магчымасцi атрымаць пашпарт, моладзь была вымушана корпацца ў
калгасным гнаi i брудзе, бо без пашпарта ўладкавацца на працу ў горадзе было
немагчыма. Чым не турма?..
Рэдка каму ўдавалася здабыць спраўку з праўлення калгаса або з сельсавета,
якая сведчыла, што ўладальнiк "вольнай" мае права часова ад'ехаць ад сваiх
мясцiн. З такой спраўкай шчаслiўцы iмчалi ў горад i лезлi ў любую дзiрку, на
самую цяжкую працу - толькi б далей ад калгаса.
I хоць пакутавалi яны ў горадзе не менш, чым у калгасе, але зараблялi
капейчыну i ехалi на выхадныя днi да бацькоўскага сала з задзёртымi ўгару
насамi, бо паспелi прыдбаць нейкi стракаты пiнжак i чаплялi на шыю размалёваны
гальштук. Форсу таго - як на дрывотнi трэсак!
Прыдбаў такую спраўку i ўцiснуўся ў горадзе на нейкую падсобную працу i
Генадзь Лапцэвiч. I для яго гарадское жыццё было хутчэй хрэнам, чым мёдам, але
пасля вясковай сцiпласцi вочы ра





Содержание раздела