Библиотека в кармане -русские авторы

         

Калюга Лукаш - Вам Знаёмае (На Белорусском Языке)


Лукаш Калюга
(сапр. Кастусь Вашына)
Вам знаёмае
Не тое, што ў аднаго пiсьменнiка...
Прыйшоў Адаму з вёскi лiст, i не было ў iм нiводнае сiнтаксiчнае памылкi.
Але неставала дзвюх косак i адно шматкроп'е было недарэчы. I ў краiне
суцэльнай пiсьменнасцi ўжо нельга цытаваць такога лiста - давядзецца
пераказваць.
Хвалiўся Васiль - Адамаў найлепшы дружака, - што гэтымi днямi была
вечарынка ў iх. Да белае ранiцы гулялi. Развiднiвала ўжо, як яны
разыходзiлiся.
Шкадаваў Васiль, што Адама не было пры гэтым. Была з таварышкаю, што недзе
там у вас, у Менску - пiсаў - на цукерачнай фабрыцы працуе, i тая дзяўчына з
Журавiч. Ды якраз у гэтым месцы i было тое Васiлёва непатрэбнае шматкроп'е.
Выйшла ў яго, нераўнуючы, як у тых лiрыкаў, якiм правапiс не пiсан. А ўсё, каб
лепш даняць, каб крануць за жывое.
Аднаго разу - гады тры, як было гэта, - прыязджала тая жураўская дзяўчына
да цёткi ў iх вёску з кудзеляю. Вечары са два пасядзеў тады Адам у яе каля
праснiцы, нейкую старасвецкую польку стаптаў быў з ёю.
Ды што там значылi тыя два вечары! Марна ўсё гэта было. Не бавiлася
жураўская дзяўчына ў Паташнi. Неўзабаве прыехаў бацька ды забраў яе з гасцей
дадому. Так яно i сцерлася. А пачыналася ўжо...
Пазалетась - даўно ўсё гэта было. Нават iмя тае дзяўчыны цяпер Адам не
помнiць, а ведаў жа. У твар не пазнаў бы, каб стрэць давялося. Пяты нумар
лямпа была тады ў Януковых, дый тую яшчэ ўкручвалi - шкадавалi, што лiшняе
газы гарыць, дык нельга было прыгледзецца.
Ужо трэцi месяц, як калгас пусцiў Адама ў Менск у заработкi. Рабiў ён
сталярку ў клiнiчным гарадку. Там i жыў - у новым доме з зялёным дахам на
трэцiм паверсе.
Лета, цяпло... I на трэцiм паверсе, дзе iхняя брыгада зрабiла сабе
iнтэрнат, замест вокнаў свяцiлi небам нашклёныя дзiркi. Гэта не шкодзiла. Яны
яшчэ шыршыя, прастарнейшыя былi. Лепш, ясней былi воддалей, цераз слiмазарныя
местачковыя хаты ваколiцы з iх вiдаць узнёслыя гарадскiя муры.
Гэту даль у акне любiў Адам. Каб шырэй i вышай яна сталiцаю выроствала, ён
i сам быў прычыннiк. Муляры з кельнямi снавалi ёй аснову. Адам жа з гэблiкам,
каб гладзей было, падганяў.
Не знаў тут Адам адзiноты. У iхнiм iнтэрнаце не тое каб баек - праўды не
было куды дзяваць. Адусюль з Беларусi па чалавеку сабралася, ды i з Украiны
было трох. Адзiн калi пачне, а другi як паможа... Весела было!
I гэтага дня тое самае. Пачалi з надзённае прыгоды з гарбатаю. А там
далей-болей... Заляжалая праўда пайшла. А на змярканнi i зусiм байкi пачалiся
- выштукаваныя, слова да слова дабраныя.
Адам не вельмi гаваркi быў. Мала ён яшчэ свету зазнаў: толькi трэцi месяц,
як з дому, з вёскi. Але пiльнаваўся гурту - слухаць любiў. А гэты раз, лiст
прачытаўшы, зусiм адбiўся. Лёг сабе на сваiм палку ў куточку i ляжаў сцiхатою,
пазiраў на горад праз небам нашклёнае акно.
З трэцяга паверха Адаму з палка не вiдаць было нiзкае ваколiцы. Толькi
адзiнокiя, дзе-нiдзе панатыканыя лiхтары ўгадваў ён унiзе сярод трухлявых
хатак. Было прыкра вачам ад iхняга купчастага, рэдка параскiданага, нахабнага
святла. А далей, на гары, цэнтральныя вулiцы свяцiлi мякка, ласкава...
I Адам устаў.
- Хадзем у горад, хто хоча, - нi з таго нi з сяго паклiкаў ахвотнiкаў
дапамагчы яму рассеяць нуду.
- Хто яго! Перад выхадным сходзiм.
- Што ты там будзеш рабiць у горадзе?
Не было кампанii. Адзiн пайшоў ён да трамвайнага прыпынку.
На нешта вясёлае, а пацалунку пачатае, трапiў Адам у кiно. Так рэжысёр
перамагаў трафарэт - з прызвычаенага канца пачынаў камедыю. А далей усяго





Содержание раздела