Библиотека в кармане -русские авторы

         

Караткев_ч Уладз_м_р - Зброя


adv_history Уладзімір Караткевіч Зброя bel Cherckes cherckes@yandex.ru Fiction Book Designer; FictionBook Tools; Xint 03.04.2006 Беларуская Палічка: http://knihi.com FBD-57C690FB-TNS0-7MEM-HX3F-HV3R2SDP98O1 1.0 Уладзімір Караткевіч
Зброя
РАЗДЗЕЛ І
Нізкія — рукой дастаць — хмары пахнулі вугальным дыхам. А можа, гэта і быў дым. Яго несла, варочала, цягнула над Мікалаеўскім вакзалам, над плошчай, над вулкамі, тупікамі, над горадам, над усім светам.

Варта было купляць аж у Ангельшчыне кардыф* і везці яго сюды, каб так засмуродзіць неба.
* Ангельскі (з паўднёвага Ўэльса) антрацыт высокага гатунку.
Менавіта ў такі дзень, гнілы лютаўскі дзень 1862 года, прыехаў у Маскву будучы камісар паўстанцаў Ніжняга Прыдняпроўя князь Алесь Загорскі з сябрам Мсціславам Маеўскім, старым «дзядзькам» Кірдуном (а па прозвішчы «Халява») і «дзядзькаваным» сваім братам, вольнаадпушчанікам, Кандратам Кагутом.
Дзве мэты было перад імі: закупіць патрэбную дзеля паўстання зброю і яшчэ — паспрабаваць вызваліць Кандратавага блізнюка, Андрэя, якога вось-вось павінны былі прывезці этапам з Беларусі ў Бутырскую турму.
Пажыццёвая высылка. Згадзіцца на гэта было немагчыма. Больш, чым брат. Брат па крыві — па выхаванню і думках. Брат, кінуты ў няволю за тое, што спяваў на кірмашы песню, якую напісала твая рука, прыдумаў твой мозг.

Нельга было паважаць сябе, каб дапусціў, што друга, брата б'юць «на Балоце» бічом, а пасля вядуць у ланцугах Уладзімірскай дарогай.
…Не лютаўская, гнілая сыпала на горад мжычка, напалам з жоўтым снегам. Паўз снежныя горы цягнуліся праезджыя дарожкі, і на іх стаялі лужыны колеру мачы, глыбокія, ператоўчаныя са снегавой кашай.
З цягніка амаль ніхто не сышоў. Дый каму было ездзіць у такое надвор'е? Справы пачакаюць да сухіх дарог, а цяпер сядзі, браце, ля печкі.
Ля пустой рамізніцкай стаянкі яны стаялі толькі чатырох. Наперадзе, нібы чужыя, Мсціслаў з Кандратам. За імі — Алесь з Кірдуном.
— Стаў кофры, хамская морда. — У Мсціслава смяяліся вочы. — М-маеш ты ў мяне.
Ён даводзіў так Кагута ўсю дарогу… Той і цяпер толькі носам сапнуў.
У чорным паліто, у ласіных пальчатках і занадта модных чаравіках Мсціслаў быў дзіва які добры — ні даць ні ўзяць эўрапеізаваны купчык з багатых таганскіх недарасляў. Алесь толькі пасмейваўся, паглядаючы на яго.
— Да Макарыя на кірмаш едзе, сукін сын, — нібыта аб чужым, сказаў Кірдуну Алесь. — Пявічак там будзе ў шампанскім купаць, у рэдэрэры, пяць семдзесят бутэлечка. Х-хам.
У Мсціслава непрыкметна закалаціліся плечы.
— Слухай, Мсціслаў, — ужо сур'ёзна сказаў Загорскі. — Вы зараз з Кандратам паедзеце першыя. Спыніцеся ў гасцініцы «Дрэздэн», на Цвярской плошчы… Возьмеш трохпакаёвы нумар з асобным пакоем для Кандрата. Ты ж мільянер, купец.
— Чорт яго пабірай. Ніколі не думаў, што ўдаваць дрэнныя манеры так цяжка.
— Звыкнеш… А мы з Кірдуном паедзем у гандлёвы цэнтр. Спынімся там у нумарах пры «наватроіцкім» тракціры… Я адразу дашлю Кірдуна са звесткай аб нумары.
— Не разумею, нашто гэта, — сказаў Кандрат Кагут. — Адразу драбіць хаўрус.
— Я т-табе дам хаўрус, хам, — сказаў Мсціслаў. — Ведай сваё месца. Ты — слуга, а ніякі мне не хаўруснік.
— Так трэба, Кандрат, — сказаў Алесь. — Наш тракцір на Іллінцы, у самым гандлёвым цэнтры, Андрэя павязуць добра калі праз два месяцы. За гэты час я павінен наладзіць сувязі з гандлярамі… І не толькі легальнымі, а і падспуднымі, Давядзецца зведаць увесь патаемны рынак, стаць там сваім чалавекам.
— То што?
— Гэта не тое што купіць стрэльбу на дыван над ложкам, — сурова ска





Содержание раздела