Библиотека в кармане -русские авторы

         

Карпюк Алексей - Афiцыянтка (На Белорусском Языке)


Аляксей Карпюк
Афiцыянтка
I
Было iх тры. Ранiцой сталовая пуставала, таму, чакаючы клiентаў,
дзяўчаты грэлiся ля печы. Спiной да яе прыткнулася гордая, як каралева, з
халоднымi карымi вачыма прыгажуня Мiра. Каля Мiры шчакой да белай кафлi
тулiлася ўдава Надзя - паблеклая пажылая жанчына. Яна вадзiла далонямi па
печы i цiха сыкала, бо кафля пяклася. Трэцяя афiцыянтка, дзяўчына гадоў
васемнаццацi - Люся, - лятала па зале.
На Люсi была з ружовага шоўку кофтачка, лёгкая, як ветрык. Светлыя
валасы дзяўчыны абхапляў абадок карункаў. На стале блiшчаў крышталь пасуды.
Скрозь шыбы падалi промнi сонца, iх афiцыянтка перасякала лёгкай радаснай
паходкай. Люся з прытворнай строгасцю, прыемным грудным голасам закрычала:
- Афiцыянтка, меню мне, бягом!
З-за буфета пазiрала тоўстая цёця Глаша. Яна там заўсёды стаяла як
укопаная, на адным месцы, i нагадвала пiўную бочку. Толькi бочка цямнела
вiльготнымi плямамi, а ў Глашы нос, шчокi чырванелi, дыхалi здароўем i
задавальненнем. На ёй самой заўсёды бялеў чысты халат з квадратамi ад
прасавання i дзiркамi ад гузiкаў. Гузiкi ў цёцi Глашы нiяк не трымалiся,
зараз буфетчыца моўчкi цешылася Люсiным блазенствам. Баючыся, каб дзяўчына
чаго-небудзь не разбiла, цёця Глаша дабрадушна прабурчала:
- Люська, абсядзь!
- Люська, абсядзь! - перадражнiла буфетчыцу дзяўчына i пабегла да
сябровак.
Калi мала было людзей, афiцыянткi абслугоўвалi клiентаў не па сваiх
сталах, а па чарзе. Зараз была чарга Надзi, потым Мiры. Удава не хацела
iсцi да клiента проста таму, што надта прыемна ёй было стаяць ля печы. А
Мiра не iшла, бо яна гаварыла, што паступiла на працу ў сталоўку толькi для
таго, каб выйсцi замуж, а клiент быў пажылы, скрыўлены i, на погляд Мiры,
нiчога не варты. Хапiўшы на ляту са стала меню, да чалавека паляцела Люся i
здалёк спытала:
- Вам што?
Клiент надзеў акуляры, пачаў прыглядацца да меню. Прыглядаўся ён
доўга, быццам там былi не лiтары, а макавыя зернi. Потым стаў уголас
чытаць. Прачытаўшы "бiфштэкс", чалавек паморшчыўся яшчэ больш. Прамовiўшы
"свiнiна", ён застагнаў i ўзяўся за жывот. Тады Люся спачувальна падказала:
- Вам, можа, блiнчыкаў? Малочнага супу?
- О-о! - з палёгкай уздыхнуў грамадзянiн i ўдзячна падняў вочы на
афiцыянтку.
А тая ўжо iмчалася на кухню, успамiнаючы аднаго знаёмага, якi з
апетытам еў катлеты, баршчы, вiнегрэты, ды яшчэ i не па адной порцыi.
Ужо з тыдзень, як у сталовую на абед пачаў хадзiць гэты хлопец. Браць
заказ у яго першай прыйшлося Люсi. Яна звярнула на яго ўвагу i здзiвiлася.
Наогул дзяўчына дзiвiлася з усяго. Дзiвiлася, калi цёця Глаша
прыносiла ў буфет вялiкую рыбiну, дзiвiлася, калi ўвечары буфетчыца здавала
ў касу кiпы грошай, дзiвiлася, калi на двары iшоў дождж, дзiвiлася, калi
дождж пераставаў. Яна i зараз прыбегла да буфета i шапнула:
- Ой, ён жа раней катлету папрасiў, а потым боршч!
Сыны цёцi Глашы, абедаючы, з'ядалi па кавалку мяса з тушанай бульбай
цi капустай, а потым ужо, як яны казалi, запiвалi супам або баршчом. Таму
гэта буфетчыцы здалося зусiм натуральным, i яна сказала:
- Ну дык i што? Няхай сабе i есць на здароўе!
З таго дня хлопец наведваў сталовую дзень у дзень у адну пару. Ён
садзiўся ў кутку i заўсёды на адно i тое ж месца. Яму было гадоў дваццаць.
Твар i нос ён меў абветраны, вочы шэрыя, упартыя i хiтрыя. Калi ён
нагiнаўся над талеркай, цёмна-русыя валасы яго рассыпалiся на бакi,
утвараючы белы прабор. На хлопцу быў рабочы камбiнезон з засохлымi плямамi
ад вапны. Еў хлопец заўсёды па-свойму - спачатк





Содержание раздела