┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

╩ют√ы№ ╠шїршы - ╧хЁ°р  ╨рэр (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Мiхась Кавыль
Першая рана
Я душу нявыгойна паранiў
Жаўрукоў шчабяткiя клярнэты
Срэбным россыпам будзяць цiшу,
I дзяўчатам агеньчыкi кветак.
Уплятае вясна у касу.
Бо выданьнiцы, сосны, бярозкi
Углядаюцца ў люстра вазёр;
Абступiў задумённыя вёскi
Гаманкi непакратаны бор.
У прасторах жытнёвай хвалi
Б'юць у грудзi сiнявых лясоў;
Вабяць клiчуць блакiтныя далi
Незямною бруёй галасоў.
Вечары, буйнаросыя раньнi!..
Дзе такiя цудоўныя ёсьць?
Я душу нявыгойна паранiў
Аб тваю, Беларусь, прыгажосьць.
15 травеня 1958 г.
Беларусь б'е ў сэрцы...
Шмат мы зьмералi крокамi даляў,
Не адзiн мiлы вобраз пагас;
I жывых, няжывых пакiдалi,
Але Край, родны, з намi, у нас,
Ён гамонiць, галосiць, трызвонiць
Цяжкiм стогнам разьбiтых званоў,
Гострым мечам нястрымнай Пагонi,
Гучнай славай палеглых сыноў.
Ён гракоча, шумiць i шчабеча
Буйнай хвалею Нёман-ракi,
Разгалосам птушынага веча,
Цiхiм шэптам чароту, ракiт...
Ад зямлi непачатага краю,
Да няведамых тых берагоў
Беларусь б'е ў сэрцы, гукае
Лязгаценьнем чужых ланцугоў.
27 травеня 1958 г.
* * *
Хтось прарочыў, а кон перайначыў,
Ня збылося i збудзецца цi
Гэтак вобмiгам, спраўца гарачы?
Рубiкон мо i ня нам перайсьцi -
На твае, на мае спадзяваньнi
Ветры вэто паклалi ў трысьцi.
За гарамi ружовыя раньнi,
А навобмацак - дзiды жыцьця.
Сэрца нехаця хто не паранiць?
Строгай рытмiкай кволасьць зацяў,
Пад замок, зашыфрованы, - крозы.
Весялосьцi расхрыстваю сьцяг -
На сьцягу воя цёплыя сьлёзы.
17 жнiўня 1956 г.
* * *
Дзень замкнуў залатую браму
I ключы захаваў у хмарах;
У суцiшна-трывожную гаму
Уключаюцца сэрца ўдары.
Нявiдомыя граюць музыкi
Няпiсаныя псальмы пралюдый.
Падымаецца месяц вялiкi,
Спаць кладуцца малыя людзi.
Гэтак проста ўсё i складана,
Даўнiну пазнаём мы па скрыптах,
Ды стаяць, ня плывуць у акiяны
Караблi ў пiрамiдах Эгiпту...
1954 г.
Смага
Расою буйнай сьпёкi смагу
Ня ўтоляць пальмы ў пустэльнi.
Спадзеўны гымн, глушы развагу,
Настальгii агонь пякельны!
Пустэльнi што? Я ня пустэльнiк,
Ня сьнiць мне сны ў цянётах пальмаў.
Мне-б там, дзе стромы звонiць ельнiк,
Дзе ў дуб стагоднi пярун пальнуў,
Сачыць разгульле навальнiцы,
Шаптаць малiтву ў затульлi...
Забудзь. Глядзi на камянiцы,
Бадзяйся вывiхамi вулiц,
Улевай соды ўтольваў смагу,
Што тыя пальмы ў пустэльнi.
Спадзеўны гымн, глушы развагу,
Настальгii агонь пякельны!
1957 г.
Маўклiня
Баюся ў моўкны мой пакой заходзiць,
Хто скажа - трус... А я прайшоў агнi.
I супакой - знаходзiў у прыгодзе,
Чакаў, бы вязень волi, маўклiнi.
Тады, як неба на зямлю йшло ў наступ,
Хрысьцiлi высь пражэктараў нажы, -
Я прабiраўся, што вужака, пластам
У тыл варожы... Вось тады я жыў.
Тады затоеным я жыў дыханьнем
I прагна пiў маўклiвасьць зораў, нiў.
Ды перажыў раз маўклiню кананьня...
Маўклiвiць ноч. Баюся маўклiнi.
21 траўня 1955 г.
* * *
Шчэ ня хутка крылом залапоча
На ўсходзе далёкiм жарптушка,
I мяне, паланёнага ночы,
Сон ня кiне камечыць i гушкаць.
Маладзiк, бы палойка банану,
Зачапiўся за воблакаў глыбу,
I лятуць з вышынi акiяну
Зоры сiнiя, б'юцца аб шыбы.
Я ня чую... Лязгочуць шасьцернi,
I машыны, бы конi ў спудзе...
Памылiўся ты, мудры Капернiк:
Не зямля, гэта-ж кружацца людзi...
Не ўцячы
Ў хвiлiну вольную пасьпешна йду
Ў прасьцяг шырокi, дзе цьвяты i травы;
Забыцца хочацца пра дзеi, справы,
Уцячы, схавацца ад трывожных дум.
Чмялi i пчолы карагод вядуць
Зь цьвятамi шэпчуцца таемна травы.
Якiя ў iх, жывых, бяздушныях справы?
Куды схавацца ад трывожных дум.
У места ш





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр