Библиотека в кармане -русские авторы

         

Колас Якуб - Даль (На Белорусском Языке)


Якуб Колас
Даль
Зацвiла прыгожая лiпа.
Колькi шуму было тут на гэты час, колькi рознагалосага спеву! Працавiтыя
пчолкi, усялякiя мушкi гулi так, што здавалася, нiбы лiпа - гэта нейкi дзiўны
музыкальны iнструмент i тут адбываецца iгрышча. Але адцвiла лiпа, пачало спець
насенне. Расло адно зернетка на самай высокай галiнцы. Можа, гэтая высачыня i
была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася кiнуць тутэйшы грунт i
перабрацца туды. I якое павiнна быць шчасце жыць там, калi ад аднаго толькi
погляду на прыволле гэтай далi рабiлася светла i радасна на душы.
Бывала, ледзь толькi ўзыдзе сонца, ледзь рассцелюцца на версе лясоў i
ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як гэтае зерне ўжо не зводзiць вачэй з сiняй
далi. Што было ў ёй такога, чым прывабiла яна, гэтая даль, маладое лiпавае
дзiця?.. У той бок, адкуль найлепш выглядала гэтая даль, беглi разлогi шырокiх
палёў, а на iх межах то там то сям параскiдалiся, як маладзiцы ў жнiво, дзiкiя
грушы. Цiхiя ўзгоркi, бы хвалi рачныя, таксама, вiдаць, цягнулiся да няяснай i
прыгожай далi. А там, дзе поле ўпiралася ў цёмную сцяну баравога лесу, на
самай гранiцы, ззяла, як люстэрка, пакручастая стужка вады. Яшчэ далей, там,
куды беглi срэбныя загiбы блiскучай рэчкi i памыкалiся ўзгоркi, баравы лес i
шырокае поле, ужо нельга было разглядзець нiчога паасобку, - была проста даль,
якая так моцна парывае да сябе душу, - даль, над якою драмалi ў залатых марах,
здавалася, нерухомыя клубочкi кучаравых хмарак.
Ёсць нейкае хараство ў гэтай няяснасцi, у гэтай безгранiчнай далячынi, дзе
неба нiзка-нiзка нахiляецца над зямлёю. Якая ўлада, якая сiла цягне ў
бязмежнасць сiняй далi?
- Эх, - уздыхала маладое зерне, - паляцець бы ў гэтую даль.
Пачуў вецер тыя ўздыханнi, устаў з-за ўзгорка, пазяхнуў пасля салодкага
супачынку i падляцеў да маладога насення.
- А я i ведаў, - сказаў ён, - што не сягоння-заўтра папросiшся ты ў
дарогу. Трэба, трэба пазнаваць свет!
I стала прасiць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабою i панёс у
аблюбаваную даль.
Старой лiпе шкада было пускаць дзiця ў чужы свет, невядома куды, але што
парадзiць? Можа, там будзе i лепей яму? Дык што, станавiцца ўпоперак дарогi?
Мо гэты шлях - шлях яго шчасця? Благаславiла мацi сваё дзiця.
- Ляцi, мiлае!
Падхапiў вецер маладое насенне i панёс. Лятуць яны, i здаецца, самi бягуць
на спатканне прыгожыя ўзгоркi, зялёныя лагчынкi. Пазiрае на ўсё маладое
насенне i вачам сваiм не верыць: няўжо гэта тыя самыя малюнкi, на якiя
глядзела яно так нядаўна? А дзе ж iх хараство? Дзе тыя гладкiя абрысы, дзе
грабянi, што так павабна выглядалi адтуль - з лiпы? А палоскi лясоў? Нават
сама рэчка не такая, якою здавалася здалёк.
Нейкi неспакой пачынаў агортваць маладое насенне. Ой, цi не жартуе з iм
вецер: цi туды нясе ён, куды прасiлася душа?
- А цi скора будзе тая даль, мiлы вецер?
- Мы даўно мiнулi яе, - адказаў вецер, - а цяпер новая даль перад намi.





Содержание раздела