Библиотека в кармане -русские авторы

         

Кулаковский Алексей - Дванаццаты, Жорсткi (На Белорусском Языке)


Аляксей Кулакоўскi
Дванаццаты, жорсткi
Паступова ўсё стала прыходзiць да звычайнага ў дарозе парадку. Праваднiца
ўскiнула на верхнюю полку свой жоўты сцяжок, з якiм нядаўна стаяла на пероне,
i пачала хадзiць па купэ, збiраць плацкартныя бiлеты. Руплiва ўладкоўвалася на
сваiх полках адна ўжо даволi немаладая пара, якую ўсе прыкмецiлi па тым, што
яна зайшла ў вагон з чатырма вялiзнымi чамаданамi i здаравенным куцахвостым
бульдогам. На кручку суседняга купэ ўжо вiсеў доўгi вайсковы балахон з
капюшонам i каля яго стаяў, прыгладжваючы мяккiя жаўтлявыя валасы, стройны
лейтэнант. На нiжняй полцы гэтага ж купэ сядзела мiж клункаў дзяўчынка такога
ўзросту, калi пяткi ног лёгка дастаюць рота. Каля яе нешта папраўляла i
перакладвала ў клунках яе мацi, зусiм яшчэ маладая жанчына з гладкiмi
светла-русымi валасамi, заплеценымi ў дзве касы.
Лейтэнант пачуў, што ў тым купэ, дзе разам з немаладой парай ехаў бульдог,
узнялася не надта цiхая гаворка, засмяяўся, нiбы ўзрадаваўшыся выпадку
павесялiцца, i паспешлiва выйшаў. Бульдог насцярожана ляжаў у канцы нiжняй
полкi i сустрэў лейтэнанта такiмi ласкавымi i даверлiвымi вачыма, што ў таго
адразу прапала прыкрасць да жывёлiны, а пачаў забiраць толькi смех з
гаспадароў. Наперабой адно перад адным яны тлумачылi свайму суседу, таксама
лейтэнанту, што сабака мае поўнае права ехаць у купэ, бо на яго куплены бiлет.
Лейтэнант-сусед паклiкаў праваднiцу. Тая падышла, абыякава глянула на сабаку i
моўчкi падалася далей.
- Дык што? - амаль у адно слова спыталi наўздагон абодва лейтэнанты.
- Мае права, - цiха адказала праваднiца.
- Значыць, пасажыр?
Праваднiца безуважна кiўнула галавой.
А куцахвосты пасажыр, нiбы зразумеўшы, што спрэчка наконт яго ўжо
скончана, смялей улёгся на полцы, шырока пазяхнуў i лагодна высалапiў язык.
- Ён жа ў нас вельмi спако-о-йны, - пявучым голасам загаварыла гаспадыня
сабакi i, працягнуўшы голую да пляча руку, унiзаную нейкiмi каляровымi
абручыкамi, пагладзiла сабачы хвост. - Цюльпан нiколi нiкога не чапае i нават
не брэша.
- Дык гэта, можа, i не сабака? - спытаў лейтэнант, сусед па купэ.
- Сабака, вядома, - адказала жанчына, - але ж гэта такi сабака, якiх мала.
Мы за яго, калi ён яшчэ быў шчанём, пяцьсот рублёў заплацiлi.
- I ўсё ж такi я не хачу ехаць побач з iм, - сказаў лейтэнант i ўстаў.
- Дык ведаеце што? - звярнуўся да яго другi лейтэнант, - у маiм купэ ёсць
вольнае месца. Пераходзьце да нас.
Спыталi аб гэтым у праваднiцы, i тая здалёк зноў моўчкi кiўнула галавой.
Перанёсшы рэчы, лейтэнанты пазнаёмiлiся.
- Валодзя, - сказаў той, што запрасiў да сябе суседа.
- Ярмолаў, - адказаў сусед.
Яны пацiснулi адзiн аднаму рукi, i тады Валодзя зазначыў:
- У вас прозвiшча ого!.. Не тое што маё - Мох. Здаецца, нейкi адмiрал быў
некалi ў нас з такiм прозвiшчам.
- Не адмiрал, а генерал, - заўважыў лейтэнант.
- Ну, я ж кажу: нехта быў. А гэта - мая спадарожнiца жыцця, - паказаў
Валодзя на жанчыну, - Зiна. А гэта - дачка.
Ярмолаў сеў на сваю полку, нахiлiўся да дзяўчынкi i працягнуў ёй руку:
- Давай пазнаёмiмся, прыгажуня!
Дзяўчынка засмяялася, шырока разявiўшы свой яшчэ зусiм бяззубы роцiк, i
так зморшчыла трошкi сiняватае пераноссе, што здавалася, нiбы яна сама хацела
пазабаўляць незнаёмага дзядзьку.
- Як жа цябе завуць, прыгажуня? Як?
Дзяўчынка ўзмахнула худзенькiмi ручкамi i нахiлiла галоўку да мамы.
- Скажы, Людачка, як цябе завуць, - папрасiла мама. - Не ўмееш? Не ўмеем,
скажы, мы яшчэ гаварыць, зусiм не ўмеем. Яшчэ нам толькi дзевяць месяца





Содержание раздела