Библиотека в кармане -русские авторы

         

Мартинович Аркадий - Кароткая Сцежка (На Белорусском Языке)


Аркадзь Марцiновiч
Кароткая сцежка
Даўно гэта было. Ды i што было? Мiмалётнае знаёмства. А от мiнула два
дзесяцiгоддзi, а яно трывожна жыве ў памяцi. Успамiнаю i не ведаю, чаму не
забываецца, чаму хочацца расказаць каму-небудзь пра тое далёкае i кароткае
знаёмства.
Наша дывiзiя, толькi што сфармiраваная, iшла маршам на захад. Яна была
яшчэ не поўнасцю ўкамплектавана тэхнiкай i амунiцыяй, яшчэ патрэбен быў
час, каб падраздзяленнi сталi гатовымi да бою. Таму рух дывiзii быў
своеасаблiвы: яна рабiла марш па 20-30 кiламетраў, а тады спынялася ў
якiм-небудзь гарадку i навакольных вёсках на тры-чатыры днi, а то i на
тыдзень. У гэты час праходзiлi вучэбныя заняткi, а па чыгунцы нас даганяў
вайсковы ладунак. Потым - зноў марш.
Так было i той раз.
Батальёну, у якiм я служыў, выпала спынiцца ў невялiкай прырэчнай
вёсцы Iванаў Рог. Помню, прыйшлi мы туды, калi сонца ўжо схавалася за
лесам, але яшчэ не сцямнела. Размясцiлiся - як заўсёды: у кожную хату -
аддзяленне. Нашаму аддзяленню выпала самая крайняя хата, за якой амаль
адразу пачынаўся невялiкi поплаў, а там - i рака. Хата была старая, нiзкая,
здавалася, што яна ад даўнасцi ўгрузла ў зямлю. Падышоўшы да хаты, мы
расчаравана спынiлiся. Камандзiр аддзялення пайшоў у хату - дзеля
ветлiвасцi запытаць у гаспадароў дазволу на начлег, хоць вядома было, што
нiхто не адмовiць, а калi б i знайшоўся хто адмовiць, ды занялi б хату
самi. Незадаволеныя, мы пачалi аглядвацца i перамаўляцца, цi не лепш
асталявацца ў якiм-небудзь гумне. Гумна не вiдаць было, ды i камандзiр
аддзялення, выйшаўшы з хаты, падаў голас:
- Марш, марш! Умыцца! Падрыхтавацца да вячэры! Кухня даўно ўжо
чакае...
Голас камандзiра i асаблiва напамiнак пра кухню падзейнiчаў на нас
рашуча i хутка. Мы зайшлi на двор праз вузкую брамку ў нiзенькай агароджы,
саставiлi вiнтоўкi ў козлы, пазнiмалi скаткi ды ранцы.
Неўзабаве з хаты выйшла дзяўчына з вёдрамi ў руках. Дванаццаць пар
вачэй сустрэлi яе. Яна ўсмiхнулася, i, напэўна, нiхто з нас ужо не
шкадаваў, што нам выпала такая бедная хата.
- Мыйцеся, хлопчыкi, - сказала яна, паставiўшы вядро на мураву. Другое
вядро было пустое, i яна трымала яго ў руцэ.
Ну, тут не да мыцця было, мы ўраз абступiлi дзяўчыну, кожны гаварыў
нешта сваё - хто жартаўлiвае, хто сур'ёзнае, хто пяшчотнае; сярод нас,
дванаццацi, былi людзi, здатныя на рознае. Усе мы былi, апрача
аддзялённага, аднолькава маладыя.
Дзяўчыне, вiдаць, таксама цiкава было, i яна круцiлася, адклiкаючыся
на кожнае слова. Здавалася, яна не магла не ўсмiхацца, будучы сярод людзей.
Яе вялiзныя шэрыя вочы, сустракаючыся з iншымi вачыма, успыхвалi блiскучым
агеньчыкам, а пульхныя вусны i буйныя бялюткiя зубы былi вiльготныя, i,
мабыць, таму здавалася, што дзяўчына толькi што перастала рагатаць. Нехта
запытаўся, i яна адразу сказала, што завуць яе Таняй. Мы забылi, што стаiм
перад ёю стомленыя, мурзатыя, прапахлыя потам; яна як быццам таксама не
заўважала гэтага, i кожны з нас з удзячнасцю адчуваў яе нейкую свойскасць,
чалавечнасць.
Ну, канечне ж, толькi адзiн аддзялённы памятаў у гэты час пра нашы
салдацкiя абавязкi i, зноў жа, пра паходную кухню.
Неахвотна, па адным, мы пачалi адыходзiць ад Танi. А яна крутнулася i
ўжо ад брамкi крыкнула:
- Не шкадуйце вады, я зараз прынясу яшчэ!
Я неўзаметку шмыгнуў за другi бок хаты i, пераскакваючы цераз рады
бульбоўнiку, пабег наперарэз Танi, якая iшла па сцежцы цераз поплаў да
ракi.
- Памагу несцi ваду, - сказаў я, дагнаўшы Таню.
- Я прывыкла, мне не цяжка,





Содержание раздела