Библиотека в кармане -русские авторы

         

Мудров Винцесь - Iду На Таран ! (На Белорусском Языке)


Вiнцэсь Мудроў
Iду на таран!
Амаль што дакумэнтальны аповед
На трэйцiя суткi палёту ў небе зьявiлiся аблокi. Бухматыя, крутабокiя, яны
нагадвалi сонных мядзьведзяў, i карантышкi, пазiраючы на iх, мiжволi
сьцепаналiся, прагна глыталi халоднае паветра i стоена пераводзiлi дых, не
раўнуючы, як пасьля доўгай беганiны. Белыя аграмады праплывалi мiма -
непадалёку ад шара, - i аднаго разу зямля зьнiкла зь вiдавоку й навакольле
панурылася ў шэры i волкi цi то дым, цi то туман.
- Што гэта? - закрычалi ўсе. - Адкуль гэты дым?
- Гэта ня дым, - адказаў Знайка, - гэта воблака. Мы паднялiся да аблокаў i
зараз ляцiм у аблачыне.
- Ну ты прыдумаў, - выгукнуў Нязнайка. - Воблака - яно вадкае, як жур, а
гэта нейкi туман.
- А з чаго, ты думаеш, зроблена воблака? - запытаўся Знайка. - З таго ж
самага туману. Гэта толькi здаецца, што яно шчыльнае.
Знайка прыкусiў верхнюю губу, сеў на лаўку й, дастаўшы з пляншэту мапу,
расклаў яе на каленях.
Карантышкi з дакорам паглядзелi на Нязнайку, а потым - з надзеяй у вачох -
на свайго камандзёра.
- Нас увесь час нясе на паўночны ўсход, - прамармытаў Знайка; у гэты
момант шар вырваўся з аблачыны й сонца вясёлкава зайграла на шкельцах
знайкавых акуляраў.
Карантышкi ўважлiва сачылi за камандзёрам i калi той пачаў раптам
лiхаманкава папраўляць шкельцы на носе, зразумелi, што здарылася штосьцi
непапраўнае. Хвiлiну Знайка сядзеў нерухома, а потым, пашнарыўшы рукою пад
лаўкай, роспачна прасiпеў:
- Ратуймася, хлопцы! Нас нясе на Беларусь!
Яшчэ празь iмгненьне ён выцягнуў з-пад лаўкi парашут i, насунуўшы на плечы
сырамятныя лямкi, выгукнуў:
- Скачам па чарзе... Усе за мной! Пайшлi!
Знайка скочыў першым. За iм пайшоў Тарапыжка, але тут надарылася
неспадзеўка. Замест таго, каб скокнуць, а потым раскрыць парашут, Тарапыжка
спачатку раскрыў парашут, а потым скокнуў i ў вынiку той зачапiўся за край
каша. Тарапыжка заблытаўся ў стропах i павiс дагары нагамi.
- Браткi! - закрычаў доктар Пiлюлькiн. - Калi парашут адчэпiцца, Тарапыжка
грымнецца галавой аб зямлю.
Карантышкi ўчапiлiся рукамi за парашут, уцягнулi Тарапыжку назад у кош i ў
гэты самы момант Нязнайка, якi не чытаў газэтаў i нiколi ня чуў пра Беларусь,
загарлаў:
- Стойце! Нiкому больш скакаць ня трэба!
- А што Знайка будзе бяз нас рабiць? - запытаўся ў сваю чаргу Пончык.
Стаўшы каленямi на лаўку, Пончык зьвесiў долу кучаравую галаву.
Усе, хто быў у кашы, таксама зьвесiлi галовы, назiраючы за белым
дзьмухаўцом знайкавага парашута. Нават сабачка Булька, якi дагэтуль увесь час
сядзеў у куце, ускочыў на лаву i, убiўшыся памiж гаспадаром - паляўнiчым
Пулькам - i Нязнайкам, глянуў на зямлю. Булька акiнуў уважлiвым поглядам
навакольле, патрабавальна нюхнуў паветра, а потым, адчуўшы ва ўсiм гэтым
штосьцi нядобрае, голасна заскавытаў. Ад гэтых зыкаў у Нязнайкi заварушылiся
валасы на галаве, капялюш наехаў на патылiцу й давялося хапаць яго абедзьвума
рукамi i зь сiлаю насоўваць на самыя бровы.
I
Палкоўнiк Бурзачыла стаяў ля вакна i, упiхнуўшы рукi ў кiшэнi форменных
штаноў, задуменна перабiраў ядры. Краявiд за вакном лашчыў вока: неба было
пазначанае ранiшняй ружавiзною, па небу плылi лёгкiя аблачынкi, а ля самай
шыбы гайдалася квiтучая галiнка вiшнi, на якой шумлiва завiхалiся маладыя
вераб'i. Гледзячы на ўсё гэта, якi-небудзь японскi сузiральнiк вiдочна стоiў
бы дых i, ачараваны, пачаў бы дэклямаваць вершы Такасi Нагацукi цi Акiка
Ёсаны, але палкоўнiк быў не японскiм сузiральнiкам, а штабным афiцэрам, а таму
глядзеў не на ўвiш





Содержание раздела