Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Няхай Жывуць Гановэрскiя Вароны ! (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Няхай жывуць гановэрскiя вароны!
Мне хочацца хоць трохi пабыць жанчынаю. Цiкава, што яны адчуваюць - на
вулiцы, у краме, у ложку... Цiкава зiрнуць зь сярэдзiны, як яны манэрнiчаюць,
як кахаюць i як здраджваюць. Часам я хачу пераўвасобiцца ў адну кучаравую
шатэнку са злосным позiркам, але падазраю, што ўжо даўно не выклiкаю ў яе
анiякай станоўчай эмоцыi, а непрыхiльнасьцi да самога сябе мне не бракуе й без
пераўвасабленьняў. Я не адмовiўся б пабыць пару дзён адной маёй знаёмай
бляндынкаю, аднак прадчуваю, што потым замучае рэўнасьць да яе незьлiчоных
прыхiльнiкаў. Пазнавальна, хоць i таксама небясьпечна, было б глянуць на сьвет
i вачыма жонкi...
Напэўна, гэткiя думкi лезуць у голаў таму, што за вакном падае на
цьмяна-вясёлкавы брук дождж, на стале курэюць чатыры вялiкiя кубкi кавы, а
гаспадынямi трох зь iх апынулiся жанчыны.
Iх завуць Монiка, Сiльвiя й Мiрэла. Яны са смакам сёрбаюць каву, белая
пара ад якой мудрагелiста зьвiваецца з лавандавым цыгарэтным дымком, яны са
смакам шчабечуць на мове Гётэ й Дзюрэнмата i, мяркую, зусiм ня хочуць
ператварыцца ў свайго вiзавi, што валодае нямецкай на ўзроўнi адукаванага
чыюка з рэспэктабэльнай бюргерскай сям'i.
Каторая зь iх сталася б маёй абраньнiцаю ў выпадку экспэрымэнту зь
пераўвасабленьнем?
Падобная да рубэнсаўскiх жанчын Монiка, што спрытна ладзiць самакруткi?
Маленькая, зграбная й жывая, як мiркiль, Сiльвiя, што курыць "West"? Або
смуглая, прыгожая нетутэйшаю (нягледзячы на бездакорную нямецкую мову)
прыгажосьцю Мiрэла, якой не хапае на кубак кавы дзьвюх цыгарэтаў "Rоthmans"?
Пра аматарку самакрутак я ведаю толькi ймя.
Сiльвiя нарадзiлася ў Заходнiм Бэрлiне, але зьнелюбiла сьцiснуты кальцом
гэдээраўскай сьцяны-анаконды горад настолькi, што ўцякла на захад, у Гановэр,
дзе пачала пiсаць вершы й апавяданьнi.
Прозьвiшча Мiрэлы - Iванова. Дзякуючы ёй я ўжо ведаю па-баўгарску першае
слова: "благодаря" - дзякую. Калi б я мог зараз стаць Мiрэлай, я ўспомнiў бы
Сафiю, Вiташу, магчыма, задаўненыя ўжо ўцёкi ад жанiха за тры днi да вясельля
- каб "не належаць нiкому, апрача паэзii".
Мiрэла любiць анатомiю. У сваiх вершах яна анатамуе зьявы й рэчы. Гэтую
схiльнасьць падкрэсьлiвае яе падобны да компасу гадзiньнiк: на iм няма лiчбаў,
а стрэлкi рухаюцца проста над вантробамi мэханiзму. Гадзiньнiк, што
бесцырымонна анатамуе загадкавую субстанцыю часу, Мiрэла набыла ў бэрлiнскага
магамэтанiна з турэцкiх кварталаў.
Пра гэта я даведваюся, дзякуючы яе расейскай мове. На ёй Мiрэла гаворыць з
прыбалтыйскiм акцэнтам - вынiк стажыроўкi ў Рызе. Шкада, вядома, што яе
настаўнiкам выпала быць ня мне, але я ўсё роўна ўдзячны таму латышу, бо безь
яго я ня здолеў бы паразумецца з акулярыстым чалавекам, перад якiм Монiка
ставiць пяты кубак кавы.
Чалавека завуць Ролянд Бальцэр. Ён пазiрае на мяне з даверлiвым подзiвам,
хоць, на добры лад, такое пачуцьцё павiнна жыць у гэтыя хвiлiны якраз не ў
ягоных вачох, а ў маiх. Сапраўды, што змушала яго разам зь Сiльвiяй адпраўляць
у нейкую таямнiчую Weissrussland факс за факсам з запрашэньнямi, якiя на
руiнах СССР чыноўнiкi бясконца гублялi або не разумелi й вымагалi дубляваць iх
то па-расейску, то па-нямецку. Ня менш прыемнаю загадкаю выглядае й тое, дзеля
чаго гановэрскаму часопiсу "Техturа" друкаваць пераклады зь беларускай.
Выдавецтва, дзе выходзiць часопiс, завецца "Rаbеnrаt", што можна
перакласьцi, як "Сход варонаў". На стале ў кожнага супрацоўнiка - шыльдачка з
варонаю й iмем. На Роляндавай шыльдачцы пазначана,





Содержание раздела