Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Рэквiем Па Нясьвiскiм Сале (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Рэквiем па нясьвiскiм сале
Адам Мiцкевiч страшэнна (яшчэ больш, чым Гётэ - сабакаў i часныку) не
любiў гарадоў, не пазначаных на мапах. Гораду, куды ты едзеш, нялюбасьць
аўтара "Дзядоў" нiколi не пагражала.
Гэты горад - Кракаў.
Калiсьцi за кухлем кракаўскага пiва адзiн твой знаёмы выпускнiк тамтэйшага
ўнiвэрсытэту разважаў пра тое, што "понеже от прирожения звери, ходящие в
пустыни, знають ямы своя..."
Цяпер у Кракаве жыве твой знаёмы рэжысэр Кшыштаф, якi паставiў у вас у
Менску спэктакаль пра вар'ята й манашку i, калi захопленая публiка
запатрабавала яго на сцэну, выйшаў басанож, бо нiколi не дазваляў сабе
зьневажаць сцэну чаравiкамi.
Яшчэ ў Кракаве жыве беларускi гiсторык Алег, якi знайшоў там магiлу Алеся
Гаруна.
Табе здаецца, што ў Кракаве ўсе людзi такiя, як Алег i Кшыштаф. Але тры
пляшкi нашай новай сувэрэннай гарэлкi "Белая Русь" (адна законная й дзьве
кантрабандныя), што ляжаць у цябе ў валiзе, ты вып'еш не са сваiмi знаёмымi.
Ты зусiм ня будзеш iх пiць.
Ты ня будзеш пiць "Белую Русь", бо ў Кракаве ёсьць Мар'яцкi касьцёл.
Некалi татарская страла зрэзала зь ягонае вежы дазорцу, што затрубiў, каб
папярэдзiць места пра варожы напад. На памятку пра гэта на вежы штогадзiны
граюць трубачы-гейналiстыя.
Упершыню за 600 гадоў яны маўчалi тае начы, калi на вежу залез беларускi
пiсьменьнiк Уладзiмер Караткевiч.
Ты спадзяесься, што сярод гейналiстых i сёньня няма непiтушчых. Гэтым
разам пад акампанемэнт храпу гейналiстых начны Кракаў (з тае прычыны, што
гiмну ў Рэспублiкi Беларусi дасюль няма) пачуе, як "Саўка ды Грышка ладзiлi
дуду".
Магчыма, гэта здарыцца ўжо заўтра.
А пакуль ваш аўтобус пад'яжджае да памежнага берасьцейскага пераходу за
Варшаўскiм мостам. У вас у кiшэнях ляжаць запрашэньнi на сэмiнар па гiсторыi
Рэчы Паспалiтай, факсы й камандыровачныя пасьведчаньнi...
Гейналiстым ужо, напэўна, сьнiцца Беларусь... Аўтобус закалыхвае, i вакол
цябе таксама тчэцца вопрадзень сьненьня. Ад думак пра сярэднявечнага
гейналiстага ў сон лезуць раскосыя твары, якiя чамусьцi просяць даляраў...
Таргануўшыся, аўтобус спыняецца, i ты адплюшчваеш вочы. За вакном гараць у
цемрыве вогнiшчы, нешта булькоча ў задымленых саганах, бегаюць па смуглявых
аблiччах агнёвыя водсьветы. На мяжы явы й сьненьня табе здаецца, што ты
глядзiш сон далей, што гэта йдуць на Кракаў праз Варшаўскi мост
татара-мангольскiя захопнiкi.
Праўда, немаведама чаму татары гамоняць па-расейску й нецьвярозымi
галасамi пяюць задушэўныя расейскiя песьнi пра "ой, мороз-мороз". Прыемнае
каляратурнае сапрана каля суседняга вогнiшча выводзiць:
А вот намедни на крючок поймал русалку.
Я это помню, это было, как вчера.
Крючок я бросил, бросил леску, бросил палку,
А что словил? Да только три пера.
Як на сон, дык гучыць занадта саўкова, i ты прачынаесься.
Ад Варшаўскага мосту, губляючыся ў бяззорнай цямрэчы, цягнецца бясконцая
гiрлянда агнёў. Сонныя гейналiстыя трывожна пераварочваюцца на другi бок, а ты
змагаесься зь нядобрымi прадчуваньнямi й таксама клiчаш на дапамогу Марфэя.
Там, у сьне, памiж аўтобусамi шнуруюць баскакi. Да хвастоў iхнiх калматых
конiкаў прывязаныя берасьцейскiя аўтамабiльныя нумары, а на гнедых бакох
выведзена: "Милиция". З машынай-мiргалкаю наперадзе ў бок мяжы паважна
праходзiць караван сланоў i вярблюдаў, i за кадрам хтосьцi тлумачыць, што гэта
адбывае з афiцыйным вiзытам спадар прэм'ер...
Ранiцою ты ачынаесься пасярод голага поля. У рэдкiм туманцы ў далечыню ад
застаўленай аўтобусамi да самага даляг





Содержание раздела