Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир - Рэквiем Для Бензапiлы (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Рэквiем для бензапiлы
У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны
момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калi я маўчу, яна думае, нiбыта
патрэбная мне толькi дзеля аднаго. Яна гатавала добры глiнтвейн i валодала
яшчэ некаторымi рэдкiмi якасцямi, а таму, унiкаючы непераканаўчых апраўданняў,
яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў.
Трэба прызнацца, што метафiзiчныя разважаннi пра мастацтва як
санкцыянаваную галюцынацыю альбо пра сон як анклаў смерцi, дзе мы вучымся
будучаму дасканаламу сну, не выклiкалi ў яе прылiву цiкавасцi, i, каб
запаўняць тыя прамежкi часу, калi мы не займалiся нечым больш iстотным, была
вынайдзеная простая, але надзейная схема. Я апавядаў ёй розныя займальныя
гiсторыi. Спачатку ў ролi iх герояў фiгуравалi калегi, потым унiверсiтэцкiя
выкладчыкi i аднакурснiкi, а паколькi восень стаяла сырая i халодная i нашы
маладыя iстоты зноў i зноў прагнулi глiнтвейну, рэтраспекцыi хутка дасягнулi
тэрыторыяў дзяцiнства, i мая сяброўка пачула пра Юрку Весялова.
У адрозненне ад iншых гэтая гiсторыя не магла ганарыцца закончаным
сюжэтам. Пасля ўсяго, што прычынiлася з iм у Полацку i Менску, Юрка трапiў у
Афганiстан, адкуль не вярнуўся нi жывы, нi ў цынкавай труне, дарма што п'яны
гарадскi ваенком уручыў ягоным бацькам медаль "За отвагу". А неўзабаве ў
Полацак заявiўся маладжавы чалавек у супермодным тады крымпленавым гарнiтуры.
Ён рэкамендаваўся карэспандэнтам маскоўскай газеты i збiраўся пiсаць пра
Весялова нарыс, дзеля чаго найперш iмкнуўся высветлiць, якое месца ў Юркавым
жыццi займалi жанчыны i спiртное. Нiчога я таму "карэспандэнту", вядома, не
сказаў, хоць абсалютна дакладна ведаў: жанчыны (дакладней, жанчына) i спiртное
(а менавiта пляшка белага сухога вiна) сапраўды адыгралi ў лёсе Юркi Весялова
фатальную ролю.
Смакуючы ў тую восень духмянае гарачае пiтво, я не мог i ўявiць, што праз
колькi гадоў у Клiўлендзе, штат Агаё, праз знаёмых беларусаў буду запрошаны ў
дом да чалавека з ангельскiм iмем, ангельскiм прозвiшчам i вачыма колеру
валошак на ягоным кветнiку пад вакном, да чалавека, якi адкаркуе рукою без
двух пальцаў пляшку вiскi i, выправiўшы сваю Пэгi на кухню, раптам пяройдзе з
ангельскай мовы на расейскую i спытае без усякага акцэнту, цi не даводзiлася
мне, паколькi я палачанiн, чуць пра земляка з прозвiшчам Весялоў, а калi на
дне пляшкi не застанецца нi кроплi бурштынавага напою, Юркава гiсторыя набудзе
безнадзейную завершанасць, дзякуючы чаму сёння, зварыўшы кубак глiнтвейну, я
маю магчымасць расказаць вам яе да канца. Пагатоў не выключана, што сярод вас
апынецца жанчына з тых дажджлiвых восеньскiх дзён, якая ўзгадалася мне,
напэўна, проста з прычыны падабенства яе ножак з ножкамi жыхаркi Клiўленда
Пэгi.
Калi апавядаць усё па парадку, дык варта пачаць з таго, што недзе ў Расеi
ёсць горад Гусь-Хрустальны, а там - славутая гута. Я выдатна мог бы абысцiся
без гэтае геаграфii, каб да таго часу, як мне iсцi ў школу, шклозавод не
пабудавалi i ў Полацку i каб з таго Гусь-Хрустальнага не прыехалi да нас
расейскiя спецыялiсты. Карацей, як пяецца ў адной беларускай народнай песнi
трыццатых гадоў XX стагоддзя, "нам Масква прыслала падкрапленне".
Не ведаю, якую карысць меў ад тых спецыялiстаў новы завод, а вось iхнiя
дзецi, што жылi ў нашым двары i вучылiся ў нашай школе, назаўсёды засталiся ў
полацкай гiсторыi як спецыялiсты ў справах зусiм iнакшых.
Хлапчукi з Гусь-Хрустальнага гаварылi чыста па-расейску, "окалi" i н





Содержание раздела