┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

╧юёт Єютёър  ├рышэр - ╦■ёЄЁр (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Галiна Пасьвятоўская
Люстра
Пераклад: Хрысьцiна Граматовiч
ляжу як учадзелая ад прыгажосьцi свайго цела
я сёньня ўбачыла сябе тваiмi ўласнымi вачыма
адкрыла мяккi згiб пляча акругласьць змораных грудзей
якiя хочуць спаць i спакваля наперакор сабе спадаюць долу
i ног убачыла растулiну якая ахвяруецца бязьмерна
аж па няiсны ўскрай аддаць усю мяне i тое па за мною
што б'ецца ў кожнай кропельцы дажджу ў кожным лiсточку
я бачыла сябе нiбыта праз шкляную шыбiну ў тваiх вачох
яны глядзелi на мяне я чула твае рукi
на цёплай i напятай скуры маiх сьцёгнаў
слухмяная твайму загаду стаяла голая перад вялiзным люстрам
а потым засланiла вочы каб ня бачыць i ня чуць
самотнасьцi табой расквечанага майго цела





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр