Библиотека в кармане -русские авторы

         

Саченко Борис - Тыя (На Белорусском Языке)


Барыс Сачанка
Тыя
Чаму раптам захацелася мне расказаць пра гэта? I сама не ведаю. Толькi...
Рупiць i рупiць. Адчуванне такое, быццам падганяе хто, пад локаць штурхае, на
вуха шэпча: "Ну, не марудзь, пiшы..."
I я, не ў змозе супрацiўляцца, пiшу...
...Тады, у той вечар, я сядзела ў парку пад старымi таполямi ля вадаспада,
слухала шум вады, глядзела на зоры, што высыпалi густа, як нiколi, i думала
пра тое, што займала ў апошнiя днi мяне больш i больш, - пра неапазнаныя
лятучыя аб'екты, што з'яўляюцца то тут, то там у небе, пра сляды, што пакiнулi
ў самых нечаканых месцах на Зямлi iншапланецяне... I не заўважыла, як падышоў
да мяне незнаёмы чалавек - прыкладна маiх год, у меру рослы, у меру плячысты,
з спакойнымi разумнымi вачыма, мужным хударлявым тварам i сцятымi, вельмi ж
валявымi губамi - якраз такi, якiя мне падабаюцца, якога быццам стварыла маё
ўяўленне, калi я марыла, каго б магла пакахаць i за каго выйсцi замуж, - i
спытаў, цi можна яму прысесцi, таксама паслухаць шум вадаспада. Я, нi слова не
кажучы, моўчкi пасунулася на край, дала яму месца.
- Аднак вы смелая, - сказаў незнаёмец. - У такi познi час адна ў парку...
- А якi цяпер час? - спытала, як бы апамятаўшыся, я.
- Другая гадзiна ночы...
- Ой, i праўда ж, - спахапiлася я, што заседзелася. - Заўтра ж на працу...
Я паднялася, каб пайсцi. I трэба ж - акурат на набярэжную, куды мне трэба
было кiравацца, вывалiлася аднекуль вялiкая шумная кампанiя падлеткаў. Я
ўявiла на хвiлiну, што яны могуць са мною зрабiць, калi траплю iм на вочы, -
адна, у бязлюдным, амаль неасветленым парку, - i ад страху мiжвольна
сцепанулася.
- Можна я правяду вас, - паслужлiва прапанаваў, быццам прачытаўшы мае
думкi, незнаёмец.
Я паглядзела на яго больш уважлiва - здаецца, нiчога такога не было ў iм,
каб баяцца, - i кiўнула галавою, згадзiлася. I мы - я i незнаёмец, - не
падымаючы адно на аднаго вачэй, паволi пайшлi насустрач шумнай кампанii. Як
толькi мы наблiзiлiся да падлеткаў, адзiн з iх, расхрыстаны, кудлаты, убачыўшы
мяне, закрычаў:
- Хлопцы, i шукаць нiкога не трэба! Адной на ўсiх хопiць!
Мой праважаты iмгненна змянiўся з твару. I не паспела я згледзець, як ён
апынуўся ля крыкуна. Схапiў яго загрудкi, калатнуў, ды так, што аж нешта ў
кiшэнях у таго зазвiнела - няйнакш манеты.
- Ану, смаркач, - прашыпеў ён, - прабачэння прасi!
I той, даволi рослы i, па ўсiм вiдаць, дужы, спартыўнага складу падлетак,
нейк ураз знiякавеў.
- Я пажартаваў, - залапатаў, вiнавата заўсмiхаўся ён. - Даруйце,
перапiў...
Незнаёмец адпусцiў крыкуна, вярнуўся да мяне. Я, каб не выглядаць
выпадковай сустрэчнай, узяла яго пад руку, i мы пайшлi, не азiраючыся на
кампанiю. Кампанiя таксама - а было падлеткаў чалавек з дзесяць, -
прысаромленая, пайшла сваёй дарогай.
- Якi вы смелы! - выказала незнаёмцу ўголас я сваё захапленне. (Прызнаюся,
я марыла менавiта пра такога чалавека, калi думала, хто будзе ў мяне муж.)
- Нiякай смеласцi тут няма, - сказаў незнаёмец. - Проста не люблю дрэнi,
не люблю, калi язык лiшне распускаюць, п'яныя цi цвярозыя. Дарэчы, мяне завуць
Анатоль Iванавiч, Толя...
- А мяне... Каця, - чамусьцi засаромелася я.
- Ну вось, мы i пазнаёмiлiся, - як бы з палёгкай уздыхнуў Анатоль
Iванавiч. - А то, на выпадак чаго, нават як зваць адно аднаго, не ведалi... Вы
дзе жывяце? - спытаў ён, калi мы выйшлi з парку.
- Ды зусiм блiзка. Вунь там, у тым доме, - паказала я на дзевяцiпавярховы
дом, што бялеў па другi бок вулiцы.
- Адна?
- Так, адна... А што?
Анатоль Iванавiч з





Содержание раздела