Библиотека в кармане -русские авторы

         

Таврус - Банкет (На Белорусском Языке)


Таўрус
Банкет
I
Радасны i вясёлы пад'язджаў Пятрусь у сваё сяло, каторага ён не бачыў ад
самых каляд. Вырваўшыся з душнага горада, дзе за дамамi не ўбачыш нi далёкага
лесу, нi раздолля шырокiх палёў, i апынуўшыся сярод знаёмых узгоркаў i
хвайнякоў, Пятрусь пачуўся вольна i лёгка. Яго так i цягнула ў гэтыя кусты на
беразе рэчкi, на зялёны шырокi луг, бо тут кожны куст, кожнае дрэва i грудок
былi яго добрымi старымi знаёмымi.
Едучы, ён закiдаў пытаннямi iх парабка Андрэя, як i што дома. У гэтых
пытаннях адбiваўся мужычы дух, моцна зросшы з зямлёй, з родным сялом.
Вот i сяло, вот i iх хата. Бацька даўно ўжо тупаў па двары, не раз
паглядаючы на дарогу. Ён сам адчынiў вароты i выйшаў за браму на спатканне
сыну. Пятрусь борздзенька саскочыў з каламажкi i кiнуўся да бацькi.
Сын-гiмназiст i бацька, ужо паджылы сталы селянiн-хлебароб, абнялiся i
моцна пацалавалiся.
- Ну, як жа здароў, Пятрусь? Як пашанцавалi экзамены?
Пятрусь наскора адказаў бацьку i пабег да маткi. Яна ўжо даўно стаяла каля
парога, загадзя абцёршы губы фартухом, i не спушчала вачэй з сына.
- А сыночак ты мой! а маё ты панянятка! - гаварыла мацi, цалуючы хлопца.
I сапраўды Пятрусь у форме гiмназiста зусiм быў, як панiч. Нават папоў сын
- бурсак, равеснiк Петрука, адступаў перад iм на заднi план i касаваўся. Дык i
не дзiва, што мацi так цешылася, гледзячы на сына-гiмназiста.
Увайшоўшы ў хату, Пятрусь агледзеў усе куты, кожную новую рэч у хаце. Пры
гэтым ён расказваў пра гiмназiю, пра горад, пра сваiх новых сяброў, пра ўсё
тое, што цiкавiла там яго самога. Але яму не сядзелася ў хаце, яго цягнула на
двор, на волю, i праз паўгадзiны ён ужо шворыўся ў садку; адтуль, пералезшы
цераз плот, выбег на вулiцу. Праз паркан суседскага садзiка на яго пазiрала
колькi пар вачэй яго равеснiкаў. Пятрук зараз жа заўважыў iх. Адзiн з хлапцоў
высунуў галаву з-за паркана i моўчкi прыглядаўся да Петруся. Зараз жа
паказалася другая галава ў старой шапцы, праз дзiркi якое прабiвалiся космы
светлых валасоў, парыжэўшых на канцах ад сонца.
Нi Пятрук, нi хлопцы нiчога не гаварылi. Петруку хацелася прылучыцца да iх
кампанii, але ён чуў, што як бы нешта лягло мiж iм i хлопцамi, i ў яго
неставала смеласцi падысцi да сваiх даўнейшых сябрукоў. Кругом усе былi проста
адзеты, i толькi ён адзiн кiдаўся ў вочы ўсiм сваёю формай. Ён дагадаўся, што
гэта форма i клала той рубеж мiж iм i хлопцамi, каторы i стрымлiваў яго
падысцi да iх, як даўней, i пачаць разам гульню. Трохi пастаяўшы i падумаўшы,
Пятрусь пабег зноў у хату, скiнуў свой мундзiрчык, нацягнуў свой стары
каптанiк, узяў яшчэ колькi цiкавых кнiжак з рысункамi i зноў выбег на вулiцу.
Цяпер ён смела падбег да хлапцоў i, падышоўшы, хацеў сказаць iм "здрастуйце",
як гаварыў ён у гiмназii да сваiх таварышаў, але ў сяле мiж малымi такога
звычаю не вялося, i ён проста сказаў:
- Хадзем пагуляем. Я пакажу вам цiкавыя малюнкi.
Хлопцы пералезлi цераз паркан i падышлi да Петруся. Трохi счакаўшы, яны
ўжо бегалi на задворках i агародах, рвалi моркву, скраблi яе трэсачкамi або
проста абцiралi аб сваю адзежу i елi. Пятрусь ад iх не адставаў. Цяпер на яго
галаве сядзела шапка з чужой галавы, а ў яго шапцы бегаў адзiн з таварышаў.
Хлопцы гаварылi, крычалi, шумелi. Мiж iмi пачалася гульня. Кожная старана
старалася выказаць найцiкавейшыя штукi i гэтым самым выклiкаць у другiх
зайздрасць i здзiўленне. Гаворка iх была самая жывая i борзда пераскоквала з
аднаго на другое, i такiм парадкам праз колькi хвiлiн хлопцы сталi гаварыць а





Содержание раздела