Библиотека в кармане -русские авторы

         

Чарот Михась - Сон Габруся (На Белорусском Языке)


Мiхась Чарот
(сапр. Мiхась Кудзелька)
Сон Габруся
Сонца ўжо даўно схавалася за бор, i ноч, нiбы чорная коўдра, пакрывала
ўсход.
Пастухi папрыганялi з палёў.
Касцы i жнеi вярталiся дахаты, i адгалос iх песень лiўся далёка-далёка па
лесе...
Прайшло з паўгадзiны, i зусiм сцямнела. Вёска патрошку стала засыпаць...
Толькi па дварэ сельскага савета чулася моцная гутарка...
- Браточкi, - гукаў Нiчыпар, - гэта ж людзi ноч расхапаюць, а мы ўсё
спрачаемся...
Але яго словы ледзьве можна было распазнаць памiж той гамарнi, якая цяпер
тварылася на дварэ.
- Ну, цiха! Дайце мне сказаць колькi слоў, - абазваўся стары Тамаш i стаў
пасоўвацца на сярэдзiну грамады, якая чуць тоўпiлася на досыць такi шырокiм
двары. - Я ўжо раней казаў i цяпер кажу, што не трэба зварочваць увагi на двух
цi трох чалавек, якiя не хочуць дапамагчы ў гэткiм няшчасцi...
Цi ж не сорам вось табе, Габрусь: ты, можа, яшчэ маеш леташнi хлеб, але
скажу папраўдзе, яшчэ два-тры, а то i болей пудзiкаў захована пад саломай, i
сёлета, дзякуй богу, ураджаi добрыя, i вось ты, шляхецкая твая натура, каб
табе загiнуць, не хочаш даць колькi фунтаў тым няшчасным галодным людзям, якiя
цяпер зямлiцу ды кару з дрэва ядуць?! Цi ж не грэх i не сорам гэта, мужчыны?
- Мне дай слова, старшыня! - закрычаў Кузьма, чуць не самы бедны селянiн
вёскi. - Я сам галадаю, мне самому прыходзiцца iсцi ў людзей прасiць кавалак
хлеба, а я бажуся перад усiмi, што, як толькi сажну свой загон, першы прывязу
сваю частку, каб паслаць туды, дзе ўсё спёка папалiла i дзе тысячы людзей
памiраюць ад голаду... Мне здаецца, што ўжо даволi нагукалiся, я раджу гэтак
запiсаць i ў пратакол, што сход пастанаўляе: як толькi збяром з палёў хлеб,
памалоцiм, чым хутчэй выпаўнiм харчовы налог i тады абяцаем, хто колькi можа,
прынясём збожжа, бульбы i iншых харчоў вось сюды, да старшынi на двор, для
адпраўкi ўсяго туды, у галодныя губернi, адкуль даносiцца плач галодных дзетак
i льюцца аж сюды рэчкаю слёзы iх бацькоў... Згодны, мужчыны?..
- Згодны! - закрычалi ўсе ў адзiн голас.
- Мы апошняе пашлём тым гаротнiкам, каб выратаваць ад бяды, - казаў
барадаты Ахрэм, - бо ўсе жывём пад богам i не ведаем, што нас чакае, - мо на
другое лета самi апынiмся ў гэткiм становiшчы?..
- А хто не згаджаецца з гэткаю пастановаю? - запытаў старшыня.
- Я!.. - адгукнуўся адзiн толькi Габрусь.
- Ну i бог табе суддзя... Ты зусiм не нашай вёскi селянiн, ты нейкi
вырадак нашай прыгожай працоўнай сям'i...
Пачалi гаварыць мужчыны i, закурыўшы люлькi i папяросы, разышлiся па
хатах...
Габрусь таксама, нiбы той воўк, моўчкi пасунуўся дамоў. Яму нават
зрабiлася i сорамна, што ён адзiн не згадзiўся даць сваёй долi на дапамогу
галадаючым людзям...
Ноч зусiм ужо ахiнула сваiмi чорнымi крыллямi вёску, i Габрусь быў вельмi
рад, што яго нiхто не прымячае...
Гэтак, з нейкаю пакутаю ў сэрцы, ён дацягнуўся дахаты i сеў за вячэру...
- Ну, што? На чым жа скончылася? - запытала яго жонка Адэля.
- На тым скончылася, - адказаў Габрусь, - што ўсе згадзiлiся даць сваю
частку дабра, каб паслаць туды, у галодны край, а я не згадзiўся...
- I добра зрабiў! - залепятала яна. - Яшчэ што? Харчовы падатак бяруць,
усё трэба купiць за збажынку i яшчэ ахвяру нейкую рабi... Разумна зрабiў, што
адмовiўся. Еш, Габруська, зацiрачку, - сказала яна да мужа i лепятала далей: -
Гэта ж сорам i так, што мы да гэтага дажылi, каб ты, Габрусь, што быў самым
багатым шляхцiцам на ўсю аколiцу, i сёлета чуць-чуць сваiм старым хлебам
пракiдаўся да новага ўрад





Содержание раздела