Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шитик Владимир - Гермес Падказвае Кiрунак (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Гермес падказвае кiрунак
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i
накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна
пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што
напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах,
лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
Два днi хадзiў Сашка Шарай насуплены, пахмуры, з намi амаль не
размаўляў. I Мiшка Патупчык, i я разумелi ўсё i старалiся таксама залiшне не
чапляцца да сябра. Напэўна, на яго месцы мы былi б не лепшыя: металiчная
пласцiнка, падобная на лiсцiк серабрыстай таполi, так i не ажыла, i нават
тая перадача, што ўяўлялася нам ледзь не весткай з глыбiнь Сусвету,
здавалася зараз мiражом. Каб я сам на свае вочы не бачыў на экране таго
дзiўнага чалавека сярод падводнага дворыка, нiзавошта не паверыў бы, што
гэта праўда. А ўсё Сашка. Собiла яму сапсаваць усю справу. Што за чалавек?
Нiякай вытрымкi!
Занятыя гэтымi клопатамi, мы неяк забылiся, што наблiжаецца канец
навучальнага года. Па ўсiх асноўных прадметах - матэматыцы, фiзiцы, мове,
гiсторыi - залiкi ўжо здалi раней, яшчэ напрадвеснi. Але заставаўся экзамен
на вольную тэму, вельмi сур'ёзны, як i мае быць у сёмым класе. Тэму мы не
ведалi, яе павiнен быў даць настаўнiк. А ён нам не патураў да гэтага часу, i
па ўсяму было вiдаць - не збiраўся рабiць скiдак i надалей. З таго часу,
калi ён, выслухаўшы наш расказ пра неверагодныя сiгналы з космасу, загадкава
ўсмiхнуўся, мы яго чамусьцi не сустракалi: няйначай распрацоўваў на нашы
галовы нейкую складаную экзаменацыйную тэму.
Сашка, як звычайна, не здолеў доўга насiць крыўду ў сябе, прыйшоў i
сказаў:
- Патрэбен другi лiсцiк.
Я ледзь не раззлаваўся. Якi разумнiк! Трэба было аж два днi пазбягаць
нас, каб гэта прыдумаць.
- Давай заўтра сходзiм, - працягваў Сашка, - пакуль настаўнiка няма. Я
цiкавiўся, ён кудысьцi паехаў.
- Куды гэта мы павiнны з табой iсцi? - я не мог схаваць iронii.
- На возера, - як быццам я ўжо згадзiўся, спакойна растлумачыў Сашка. -
Магу адзiн пайсцi, не бойся. Але разам абавязкова нешта знойдзем.
Я ведаў, што ён не баязлiвец. Я нiколi не забуду, як ён аднойчы залез у
вальер да тыгра i анi кропелькi не спалохаўся. А тут дык i зусiм няма чаго
баяцца. Аднак мне не падабалася Сашкава манера рашаць усё за iншых.
- Накiдалi там, - агрызнуўся я, - бяры вялiкую торбу.
Хлопец, нiбы не зразумеў, зiрнуў з дакорам.
- Порхаўка ты, Вiцька, тое i бярэш, што само ў рукi лезе.
Гэта было несправядлiва. Бо калi казаць па-шчырасцi, дык менавiта Сашку
нiколi не хапала цярпення. Як вось з маiм лiсцiкам, i я крыкнуў:
- Сам ты верхагляд!
Мы паспелi ўжо сказаць адзiн аднаму некалькi прыемных слоў, як раптам
адчынiлiся дзверы. У калiдоры стаяў настаўнiк, з-пад яго рукi выглядаў Мiшка
Патупчык, а ззаду вiднелася яшчэ нечая фiгура.
Мы з Сашкам пераглянулiся, i тут я пазнаў трэцяга. Гэта быў робат
Гермес. Той самы, якога мы бачылi на экране праектара, калi настаўнiк
расказваў пра сваё адзiнае касмiчнае вандраванне. Я мiжволi параўнаў iх -
настаўнiка i Гермеса. Як нi дзiўна, пастарэлi абодва - чалавек i машына.
Чалавек болей, хаця ў той час, калi яны былi знятыя на плёнку, чалавек быў
маленькiм хлопчыкам.
- Сядайце, - сказаў настаўнiк, - ёсць важная размова.
Мы селi. А Гермес толькi прыхiнуўся да вушака, зусiм як чалавек,
касманаўт у скафандры. Нават галава, круглая, з палоскамi на





Содержание раздела