Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шитик Владимир - Лiсцiк Серабрыстай Таполi (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Лiсцiк серабрыстай таполi
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i
накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна
пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што
напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах,
лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
За возерам, што плёскаецца зусiм пад нашымi вокнамi, пачынаецца лес. Мы
мала там бывалi, не знаходзячы для сябе нiчога прывабнага. Лес быў
дагледжаны, расчышчаны i нагадваў школьны парк. Iншая справа - востраў на
возеры. Там усё было так, быццам рука чалавека нiколi не краналася гэтага
кутка прыроды. На востраве нам было цiкава, у лесе - не.
Але аднаго разу, пасля буры, Мiшка Патупчык нацягаў на бераг ламачча i
звязаў плыт. Гэта было нешта незвычайнае, i мы акружылi Мiшку, шкадуючы, што
нiкому з нас не прыйшла такая думка раней. Паўтараць жа зробленае кiмсьцi
было не ў правiлах вучняў нашай школы.
А Мiшка быццам не заўважаў нас i нашу зайздрасць. Ён спiхнуў плыт у
ваду, працягнуў яго за прывязаную вяроўку крокаў на пяцьдзесят убок, якраз
туды, дзе пачыналася глыбiнная плынь, i скочыў на хiсткiя бярвенчыкi.
- Вясло, Патупчык, вясло забыўся, - пабег у ваду Сярожка Шарай.
Мiшка толькi ўсмiхнуўся. А я падумаў, што ён, напэўна, уявiў сябе адным
са старажытных мараходаў, якiя на плытах перасякалi цэлыя акiяны.
Вiдаць, Мiшка разведаў усё папярэдне. Плынь аказалася iмклiвай, i
неўзабаве ён быў ужо далёка. Мы пастаялi яшчэ крыху на беразе, прыкладаючы
час ад часу далонi да лба, каб паглядзець, як ён там. А калi ўжо плыт з
Мiшкам стаў як маленькая карычневая кропка, разышлiся.
Вярнуўся Мiшка на самым змярканнi. Сонца падсмалiла яго, i ў Мiшкi былi
ярка-чырвоныя рукi i ногi i лупiўся пакрыты вяснушкамi кiрпаты нос. Мы
рабiлi выгляд, што нiчога незвычайнага не адбылося, а самi ледзь
стрымлiвалiся - так хацелася ведаць, што ж такога было з Мiшкам?
Ён маўчаў. I толькi, калi ўжо вячэра падыходзiла к канцу, непрыкметна
для астатнiх i настаўнiка падмiгнуў мне з Сашкам. Гэта азначала, што мы
павiнны перад сном тайна прабрацца ў яго пакой. Вядома, нас не трэба было
запрашаць двойчы. Больш таго, мы ледзьве дачакалiся прызначанага часу.
- Ну як? - хрыплым шэптам спытаў Сашка, як толькi Мiшка, выглянуўшы
папярэдне ў калiдор, зачынiў за намi дзверы.
- Возера, - адказаў Мiшка.
- I толькi?! - мы былi расчараваны. Пра возера мы ведалi i без яго.
Нават зараз, у гэты самы момант, яно глуха шумела, лiжучы высокiмi хвалямi
пясчаны бераг.
- Лясное.
- Здзiвiў! - Сашка нават абурыўся.
I я не разумеў, навошта было хавацца сюды, каб даведацца пра звычайную
рэч.
- Па-першае, яно чорнае-чорнае, а па-другое, з'явiлася нядаўна. Ляснiк
казаў, недзе было землетрасенне, i яно з'явiлася.
Колер - дробязь, а што побач ёсць возера, пра якое нават астатнiя
хлопцы не ведагоць, - гэта ўжо сапраўды незвычайная падзея.
- А ты не памыляешся? - не паверыў Сашка.
- Самi ўбачыце.
Назаўтра пасля заняткаў мы зноў былi на востраве. Я прапанаваў узяць
лодку, але сябры не падтрымалi. Лодка - не для першаадкрывальнiкаў. Для
гэтай мэты найлепшае - самаробны плыт.
Нас трох для кволага Мiшкавага збудавання было замнога. Разы са два
хвалi захлёствалi плыт, i мы аказвалiся ў вадзе. Але ўрэшце дасягнулi
другога берага. Выцягнулi плыт на пясок i пайшлi ў лес.
Дарогу Мiшка запомнiў добра. Праз якую гадзiну мы ўжо былi





Содержание раздела