Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шитик Владимир - Пажаданне Збылося, Але (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Пажаданне збылося, але...
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i
накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна
пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што
напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах,
лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
З таго моманту, як Раiса Фёдараўна ўвайшла ў клас, Слава адчуў трывогу.
Настаўнiца не павiнна была выклiкаць яго, ён адказваў толькi надоечы. А ў
грудзях усё роўна шчымела. Ад iх Раiсы Фёдараўны можна было чакаць усяго - i
чаго хочаш, i чаго не хочаш. Слава не хацеў, каб яго сёння выклiкалi, не
вывучыў урок. Ды хiба ў жыццi бывае так, як табе трэба? Вось i сядзi, дрыжы.
I чаму гэта чалавек не ўмее адгадваць сваю будучыню? Ну хаця б трошачкi, на
якую гадзiну або нават на палову гадзiны наперад...
А настаўнiца не спяшалася. Яна ўважлiва, быццам ацэньваючы кожнага,
правяла позiркам па партах i зноў схiлiлася над класным журналам. "Ну, што
яна там корпаецца, - занепакоiўся Слава. - Кол дык кол. Абы хутчэй ужо". I
тады ўявiў сабе, як стаiць перад настаўнiцай i як яна пытае: "Селiвонiк, за
якi час абедзве трубы напоўняць басейн?" Быццам гэта так ужо важна. У бацькi
ў iнстытуце электронна-вылiчальная машына за некалькi хвiлiн падлiчыла,
колькi вады прынясе рака ў цэлае вадасховiшча за год, за два... А
патрэбiцца, дык i на дзесяць гадоў наперад падлiчыць. Але сцэна ганьбы была
такая яркая, што Слава аж сцепануўся.
- Ты чаго? - штурхнуў яго ў бок сусед Косцiк Манцэвiч.
- Выклiча цябе, тады будзеш ведаць, - прашыпеў узлаваны Слава.
- Бяда вялiкая! - Косцiк быў выдатнiкам, i для яго гэта праблема не
iснавала.
Славу стала крыўдна, што ёсць людзi, якiя не баяцца настаўнiкаў, i ён
рашыў падкалоць таварыша.
- А ты ведаеш, што табе паставяць? - шапнуў ён, косячыся, цi не чуе
Раiса Фёдараўна.
Косцiк раскрыў рот, хацеў, вiдаць, сказаць, што не сумняваецца. Але ён
быў сумленны хлопец i таму завагаўся.
Слава заўважыў на яго твары разгубленасць, пераможна паглядзеў i
сказаў:
- Бачыш...
I тут настаўнiца, нарэшце, зрабiла выбар. Выклiкала Косцю.
Манцэвiч нешта пiсаў на дошцы. Што - Слава не бачыў I не чуў. Як i
нядаўна, ён зноў убачыў сябе ля дошкi. Быццам рашае i нiяк не можа рашыць
задачу, i крэйда крышыцца, абсыпаецца на падлогу, пэцкае пальцы. Слава нават
пацёр пальцы аб калена, каб ачысцiць iх ад крэйды, i... на штанах засталiся
белыя плямкi. Слава пакруцiў галавой, адганяючы прывiд. Плямкi прапалi.
- Селiвонiк!
"Дачакаўся! - мiльганула думка, i ён пакорлiва пайшоў да дошкi. - Але
ўсё роўна штаны не запэцкаю!" - з незразумелай для сябе ўпартасцю рашыў ён.
А далей было, як у сне. Ён стаяў, вада не хацела цячы з тых злашчасных
труб, крышылася крэйда, сыпалася на падлогу...
- Ай, Селiвонiк, ай, Селiвонiк, - папракнула настаўнiца, - не вучыш i
на ўроках размаўляеш...
Яна гаварыла нешта яшчэ. Слава не слухаў. Ён, як зачараваны, глядзеў на
калена, дзе красавалiся тры белыя плямкi ад брудных пальцаў. I тады
прыгадалася: сцэна, якую ён уяўляў, i сцэна, якая адбылася з iм на самой
справе, былi зусiм аднолькавыя. Нават палоскi, хаця ён не збiраўся iх
рабiць, былi такiя ж.
Раз-пораз паглядаючы на плямкi-палоскi, Слава ўздыхаў: ён бязвольны,
нiкчэмны чалавек. А што будзе, калi яго напаткае сапраўднае выпрабаванне?
Потым падумалася, што нiякiх такiх выпрабаванняў у яго на блiжэйшы





Содержание раздела