Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шитик Владимир - Шорахi Чужой Планеты (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Шорахi чужой планеты
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i
накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна
пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што
напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах,
лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
Усё навокал было аднастайнае, панылае: голыя, разбураныя часам горы,
кратэры з аплаўленымi схiламi, пясчаныя плато, звiлiстыя, як рэчышчы
колiшнiх рэк, сухiя далiны. Нешта сярэдняе памiж Месяцам i Марсам.
Углядаючыся ў гэты сумны пейзаж, Балачан iншы раз сам здзiўляўся, чаго гэта
ён трапiў сюды, хаця менавiта цераз ягоную настойлiвасць i адкрылi тут
назiральную станцыю. Аднак на Зямлi яму ўсё ўяўлялася iнакшым.
Экспедыцыя Тураўца, якая вярнулася з прасторы паўстагоддзя назад,
заўважыла на гэтай планеце сiстэмы Лаланда нешта незвычайнае. Быццам, як
толькi далёкi i яркi Лаланд хаваўся за небасхiлам i на небе блакiтным
россыпам успыхвалi зоркi, у вузкiх цяснiнах, што былi паблiзу стаянкi
зоркалёта Тураўца, узнiкалi таямнiчыя шорахi.
Тады Тураўцу не вельмi паверылi. Ад планеты, якую папярэднiя экспедыцыi
назвалi Каменным мячыкам, нiхто нiчога незвычайнага не чакаў. Паведамленне
паклалi ў архiў, i там яно праляжала аж да таго часу, пакуль на яго не
наткнуўся ён, Балачан.
Хто iншы наўрад цi звярнуў бы ўвагу на гэтыя радкi мiж вялiзнай па
аб'ёму i разнастайнасцi iнфармацыi, якую даставiла экспедыцыя. Балачан жа
любiў касмiчныя загадкi, лiчыў, што кожная з'ява павiнна мець тлумачэнне.
Гэта не мела.
Балачан адшукаў Тураўца, якi ўжо не хадзiў у прастору, i папрасiў
расказаць пра тыя шорахi больш падрабязна, чым было ў справаздачы. Начальнiк
экспедыцыi нiчога асаблiвага не дадаў. Сказаў, што iх уразiла адчуванне
нейкай перамены ў начным жыццi планеты, i хаця яны яе не зразумелi, у
дзённiку, аднак, зрабiлi запiс. Чаму не пранiклi ў сутнасць? Пашкадавалi
часу, бо нiчога пэўнага не бачылi. Балачан, калi ўжо яму што ўбiвалася ў
галаву, рабiўся напорыстым. Ён цэлы дзень тузаў пытаннямi Тураўца, i ўрэшце
ў густым тумане, якi ахутваў таямнiцу шорахаў, нiбы блiснуў няпэўны промнiк.
У адну з начэй, як успомнiў Туравец, у iх двойчы прападала радыёсувязь памiж
зоркалётам i пошукавымi групамi, якiя працавалi ў цяснiнах. Ненадоўга,
хвiлiны на тры кожны раз. Прычыну высветлiць, аднак, не ўдалося.
Спецыялiсты зоркалёта тады выказалi меркаванне, што ва ўсiм было,
вiдаць, вiнаватае пераменнае сiлавое поле планеты, якое на той выпадак магло
рэзка ўзмацнiцца. I хаця нiхто раней гэтага поля не заўважаў, слова
"пераменнае" адыграла сваю ролю i з вывадам спецыялiстаў пагадз'шiся. Таму i
трапiла паведамленне Тураўца на палiцу ў сховiшча. А Балачана супадзенне
насцярожыла.
Пасля размовы з Тураўцом Балачан распачаў бурную дзейнасць. Хадзiў па
камiтэтах Акадэмii навук, даказваў, пераконваў, патрабаваў. I дамогся
свайго. Разам з двума добраахвотнiкамi, такiмi ж шукальнiкамi касмiчных
таямнiц - Камаем i Тарасевiчам, - ён апынуўся на Каменным мячыку. З таго дня
прайшло ўжо сорак зямных сутак, а ён усё яшчэ не мог па-шчырасцi сказаць,
дарэмна цi не ляцелi яны сюды. Калi i была таямнiца, то планета моцна
трымала яе, паспяхова хаваючы ад чужых вачэй i вушэй. Здавалася, не хопiць
таго года, якi быў адмераны Балачану i таварышам на пошукi таямнiцы планеты.
Кожны вечар адзiн з iх тройкi адпраўляўся да цясн





Содержание раздела