Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шитик Владимир - Скачок У Нiшто (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Скачок у нiшто
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i
накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна
пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што
напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах,
лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
Сляды абрывалiся, быццам у Корзуна раптам выраслi крылы i ён узляцеў у
фiялетавую бездань бязвоблачнага неба Сiрэны. Гэтага, вядома, быць не магло.
Але ўсё ж цiкава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас,
зiрнуў на Савацеева. Той не адказаў, i Шабанаў зноў паглядзеў на сляды.
Выразныя, як на мяккай глiне, з рубчыкамi i палоскамi ад цяжкiх чаравiкаў
скафандра, яны пачыналiся адразу пад скалой, на якой зараз стаялi Шабанаў i
Савацееў са свiтай робатаў i з якой гадзiну назад саскочыў унiз Корзун. Ён
напэўна не спяшаўся - сляды былi акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкi
абсыпалiся не больш, чым у астатнiх. А далей жаўцеў некрануты пясок, аж да
самай вады, да якой заставалася яшчэ метраў дзесяць.
- Хвалi змылi?.. - Савацееў сказаў гэта няўпэўнена, хутчэй каб парушыць
маўчанне.
Шабанаў зразумеў таварыша i нявесела ўсмiхнуўся: мора было на дзiва
спакойнае, як лясная копанка дзе-небудзь на Зямлi. За тыя хвiлiны, што
мiнулi з таго моманту, калi з Корзунам спынiлася сувязь, яно не паспела б
утаймавацца. Ды наогул шматдзённыя назiраннi сведчылi, што мора бушуе толькi
ўначы. I Шабанаў адказаў:
- Тут нешта iншае, хаця, здаецца, акрамя мора ён не мог нiдзе дзецца.
- А што, калi... - здагадка была недарэчная i страшная, i Савацееў не
адважваўся выказаць яе да канца.
Зноў Шабанаў зразумеў яго i адмоўна пакiваў галавой:
- Не! Прыбярэжны пясок - не багна.
- А яма, апоўзень цi яшчэ што! Не мог жа чалавек знiкнуць сярод белага
дня, нiчога пасля сябе не пакiнуўшы.
- Сiрэна - не Зямля, якi ўжо тут белы дзень.
Флегматычнасць i логiка, якiя гучалi ў словах Шабанава, вывелi
Савацеева з раўнавагi.
- Бяда здарылася! Бяда! Чуеш? - закрычаў ён.
- Не крычы, - паклаў яму руку на плячо Шабанаў. - Крыкам тут не
дапаможаш. Я ж спрачаюся з табой, каб сябе пераканаць i хутчэй высветлiць
iсцiну.
Савацееў крыху памякчэў i прапанаваў:
- Давай правяраць варыянты.
Два робаты, падобныя на людзей, апранутых у няўклюдныя скафандры,
падышлi да абрыву. Асцярожна, як старыя дзяды, пачалi злазiць унiз.
Нецярплiвага Савацеева заўсёды раздражняла гэтая паважнасць у рухах
робатаў, якiя нават у небяспечных абставiнах нiколi не парушалi свайго
механiчнага спакою. Ён ведаў, што iменна так яны запраграмiраваны, iх
электронны мозг не разумее эмоцый, але не мог не злавацца. I зараз, не
стрымаўшыся, крыкнуў:
- Гэй вы, хутчэй варушыцеся!
Робаты на iмгненне замерлi, як па камандзе павярнулi галовы, быццам
сапраўды здзiвiлiся нечаканаму патрабаванню i абражлiваму тону, i дружна
адказалi:
- Ступень небяспекi 0,4. Працуем на крайнiм рэжыме.
Савацееў матнуў галавой, а Шабанаў усмiхнуўся.
- А ну вас! - крыкнуў Савацееў i саскочыў на пясок да робатаў.
- Далей нельга! Далей нельга!
Бясстрасны голас робата толькi падахвоцiў Савацеева, i ён, сарваўшыся з
месца, кiнуўся да берага. I адразу ж затрапятаў у бяссiльным парыве,
схоплены робатамi за рукi.
- Далей нельга! Далей нельга! - няспешна i манатонна гучала ў
шлемафоне.
- Кiнь, Паўлюк! - сказаў Шабанаў зверху. - Ты ж сам настроiў iх на
небяспеку.
Савацееў зра





Содержание раздела