Библиотека в кармане -русские авторы

          

Купала Янка - Паўстань (На Белорусском Языке)


ЯНКА КУПАЛА
ПАЎСТАНЬ
Паўстань з народу нашага, Прарок,
Праяваў бураломных варажбiт,
I мудрым словам скiнь з народу ўрок,
Якiм быў век праз ворагаў спавiт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю.
Вазьмi з яе прысягу i зарок,
Што не прадасць сябе, сваю зямлю...
Зняць путы бацькаўшчыне ўстань,
Прарок!
*
Паўстнь з народу нашага, Пясняр,
Былых i будучых вякоў баян,
I ў бурны клiч, як буры ўдар,
З вiхрамi загудзi пад звон кайдан!
Гудзi над Беларусяй з краю ў край,
У сэрцах спячых распалi пажар,
Над курганамi перуном зайграй!
Збудзiць нябожчыкаў паўстань,
Пясняр!
*
Паўстань з народу нашага, Ваяк,
I волатам на вогненным канi
Народ аграблены - бы з торб жабрак -
За бацькаўшчыну павядзi ў агнi!
Дахвалы шлях айчыне пакажы,
Змяцi з палёў яе чужых бадзяк,
На стражы стань гранiчнае мяжы...
Свой край заваяваць паўстань, Ваяк!
*
Паўстань з народу нашага, Ўладар,
Адбудаваць свой збураны пасад,
Бо твой народ забыў, хто гаспадар
I хто яго абдзёр з каронных шат.
На Ўладара жджэ Беларусь даўно.
I жджэ цябе ўладарства Божы дар,
Вялiкае, магутнае яно...
Пад беларускi сцяг прыйдзi, Ўладар!
1919